Свет11

Выйшла расследаванне пра софт для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго куплялі і беларускія ўлады

Журналісты з больш чым дзесяці выданняў апублікавалі расследаванне пра кампанію First Wap і яе праграму Altamides для схаванага сачэння за цікавымі для кагосьці асобамі праз іх мабільныя тэлефоны, піша Devby.io.

Фота ілюстрацыйнае

Назва праграмы Altamides расшыфроўваецца як Advanced Location Tracking and Mobile Information and Deception System («Прасунутая сістэма адсочвання месцазнаходжання, мабільнай інфармацыі і ўтойвання»). Яна дазваляе адсочваць лакацыі чалавека, аналізуе яго перамяшчэнні і перадае інфармацыю пра знаходжанне «заражаных» тэлефонаў у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго.

З часам праграма навучылася перахопліваць званкі і паведамленні, а таксама ўзломваць уліковыя запісы ў сацыяльных сетках і месенджарах, уключаючы WhatsApp.

First Wap была заснаваная аўстрыйскім эмігрантам Ёзэфам Фуксам у Інданезіі ў 1999 годзе. Пра яе дзейнасць журналісты Lighthouse Reports даведаліся дзякуючы архіву, які трапіў у іх распараджэнне ў мінулым годзе і ў асноўным тычыўся перыяду 2007‑2014 гадоў.

Altamides куплялі кліенты з Беларусі, Інданезіі, Малайзіі, Нігерыі, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Сінгапура і Узбекістана. Кампанія адмаўляе, што непасрэдна «прапаноўвала або прадавала» свае прадукты «рэпрэсіўным» рэжымам, але журналісты ўпэўненыя ў адваротным.

Пад прыцэл кліентаў кампаніі траплялі палітыкі, журналісты, зоркі і актывісты ў сотні краін свету. Напрыклад, сярод цэляў Altamides была жонка экс-прэзідэнта Сірыі Башара Асада Асма, эмір Катара шэйх Тамім бен Хамад Аль Тані, акцёр Джарэд Лета і сузаснавальніца біятэх-кампаніі 23andme Анна Вайчыцкі.

Каментары1

  • Беларус
    15.10.2025
    Беларускія ўлады месьцяцца зараз у Вільні ды Варшаве. А закупкай софту ды сачэньнем за актывістамі ў Беларусі займаюцца акупацыйныя ўлады рэжыму лукашэнкі.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу51

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму29

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць