Грамадства

Якія новыя месцы добраўпарадкуюць у Кастрычніцкім раёне сталіцы

Жыхароў Кастрычніцкага раёна Мінска чакае адкрыццё абноўленага сквера на вуліцы Магілёўскай і завяршэнне будаўніцтва пешаходнай зоны, якая амаль удвая скароціць шлях да метро «Немаршанскі Сад». Акрамя таго, тут пачалі ствараць вялікую спартыўную экасцежку, пішуць «Мінск-Навіны».

Экасцежка на вуліцы Брэсцкай

Да Дня горада тут, на набярэжнай вадасховішча, стварылі спартыўную экасцежку. Як расказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага Дзмітрый Ліпніцкі, тут паставілі абсталяванне для варкаўта, разлічанае на дзяцей ад малодшай школы да 15 гадоў. Для старэйшых дзяцей і дарослых людзей прадугледжаны больш сур'ёзны комплекс. Побач з кожным снарадам устаноўлены таблічкі, на якіх ёсць варыянты выканання практыкаванняў.

— У нашым раёне раней не адкрывалі зоны адпачынку са спартыўнай тэматыкай. Гэта экасцежка будзе складацца яшчэ з дзвюх частак і злучыць вуліцы Брэсцкую і Казінца. Заканчэнне будаўніцтва запланавана на 2027-ы, — кажа Ліпніцкі.

Паводле яго слоў, сёлета правялі конкурс лавак: уздоўж новай экасцежкі 18 раённых прадпрыемстваў усталявалі крэатыўныя лавачкі. 

Дворык на вуліцы Магілёўскай

Яго плануюць добраўпарадкаваць да 7 лістапада 2025‑га каля будынка раённага ЖКГ. Ствараюць дарожкі, зялёныя насаджэнні, лаўкі для адпачынку і дзіцячую зону з пляцоўкай. Зараз там добраўпарадкавалі тратуары. На гэтым тыдні тут плануюць пакласці гумовае пакрыццё для дзіцячай гульнявой зоны. Яго выбралі, каб выключыць траўматызм на пляцоўцы.

Ліпніцкі адзначыў, што на тым месцы быў звычайны сквер. Непрыкметны, без напаўнення. Яго вырашылі зрабіць больш прывабным. Жыхары раёна, праходзячы праз зялёную зону, змогуць не проста скараціць шлях на працу, але і затрымацца, адпачыць. У гэтым дворыку высадзяць алею.

Пешаходная зона

Жыхары не аднойчы звярталіся на раённую прамую лінію з просьбай добраўпарадкаваць пешаходную зону ад вуліцы Зубачова да РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Гэты праект распрацоўвалі пад інвестыцыйную праграму, на якую ў 2025 годзе выдзелена фінансаванне. Арыенціровачна будаўніцтва завершыцца праз месяц-паўтара.

Паводле слоў намесніка кіраўніка адміністрацыі, на аб'ект ужо завезлі вялікую колькасць зямлі. Рэч у тым, што там нізіна — спатрэбілася падняць дарожку. Акрамя таго, залілі асновы пад пешаходны мост, робяць тратуар. Будаўнікі працуюць без выхадных.

Пешаходная зона дапаможа жыхарам вуліц Зубачова, Брэсцкай, Казінца скараціць шлях да станцыі метро «Немаршанскі Сад». Раней яны рабілі круг у 1,5 км. Пасля завяршэння будаўніцтва шлях складзе каля 800 м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo6

У Латвіі завялі крымінальную справу на мужчыну, які абражаў у цягніку ў Швейцарыі ўкраінска-беларускую сям'ю11

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?13

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць