Літаратура22

Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла новую кнігу Макара Валынкіна «Ніці»

Гэта містычны аповед пра маладога настаўніка, які па размеркаванні прыязджае працаваць у вёску.

Вокладка кнігі. Выява: «Кнігаўка»

Набыць твор можна ў кнігарні «Кнігаўка» ці праз польскі маркетплэйс Allegro.

Да выхаду кнігі спявачка Настасся Рыдлеўская напісала адпаведны саўндтрэк, таксама можна паглядзець букцізер.

Так выдавецтва «Янушкевіч» распавядае пра сюжэт твора:

У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. На картах вёска — усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў.

Абрад «ніці», пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне. Чым далей настаўнік прасоўваецца ў расследаванні, тым больш рызыкуе ўласным жыццём і сутыкаецца з варожасцю мясцовых жыхароў.

Што хавае Крупа: чалавечыя злачынствы ці сілу, якая прыйшла з іншага свету?»

«Ніці» — другі твор маладога аўтара Макара Валынкіна. Першы — аповед «Апошняе пакаленне» — увайшоў у доўгі спіс намінантаў на прэмію Гедройця.

Каментары2

  • Андрэйка
    19.10.2025
    Параіў бы хлопцу-пісьменніку, якому на безрыб’і нараздавалі авансаў, гнацца не за формай, а за зместам. Саўндтрэк да кнігі, рэжысёры выдання – гэта абсалютна бессэнсоўна, калі на выхадзе лабуда. А першая кніга менавіта лабуда.
  • Kastus
    19.10.2025
    Другая кніга за 8 месяцаў. Хлопчык вырашыў, што ён - пісьменнік. Хаця трэба ж кагосьці выдаваць, калі больш няма каго

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць