Гісторыя33

Археолаг паказала, якое хараство знайшлі сёлета на гарадзішчы Банцараўшчына

Дачны кааператыў «Крынічны» пад Мінскам размешчаны на месцы археалагічнага помніка — гарадзішча Банцараўшчына. Тут у 20‑х гадах мінулага стагоддзя пачаліся маштабныя даследаванні, у выніку якіх была выдзеленая банцараўская археалагічная культура. Але навукоўцы працягваюць вывучаць гарадзішча і сёння, піша pristalica.by.

Фота з архіва Элоны Ляшкевіч

Менавіта тут, на гарадзішчы Банцараўшчына, упершыню ў БССР былі распачатыя першыя прафесійныя археалагічныя раскопкі. У 1926‑1928 гадах работы праводзіліся супрацоўнікамі Інбелкульта пад кіраўніцтвам Сяргея Дубінскага. У выніку была знойдзена вялікая колькасць розных артэфактаў: прылады працы, упрыгажэнні і цэлыя ляпныя пасудзіны з рэшткамі зерня.

У 1930‑я гады былі праведзены першыя ў краіне археабатанічныя даследаванні, якія дазволілі вызначыць склад сельскагаспадарчых культур, якія апрацоўвала насельніцтва ў старажытнасці. Далей раскопкі праводзіліся неаднаразова: у 1948—1949 гадах Аляксеем Мітрафанавым, у 1982‑м — Георгіем Штыхавым.

З 2023 года работы тут праводзіць навуковая супрацоўніца аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі Элона Ляшкевіч. Нягледзячы на тое, што з 1949 года гарадзішча шчыльна забудоўвалася і пракладаліся камунікацыі, яшчэ засталіся некаторыя ацалелыя ўчасткі.

«Наша задача — даследаваць іх для высвятлення культурна-храналагічнай сітуацыі. Раскопкі любога паселішча заўсёды даюць інфарматыўны матэрыял, у асноўным гэта рэшткі керамічнага посуду. Сёлета мы таксама знайшлі фрагменты ляпной керамікі», — расказвае Элона Ляшкевіч.

На паселішчы жылі людзі розных археалагічных культур на працягу многіх стагоддзяў. Упершыню пагорак асвоілі ў каменным веку, магчыма, яшчэ ў мезаліце. У раннім жалезным веку тут пасяліліся прадстаўнікі культуры штрыхаванай керамікі, у раннім Сярэднявеччы (V-VIII стагоддзі н. э.) іх змяніў іншы этнас, які адносіцца да банцараўскай культуры.

«Самай значнай знаходкай сёлета стала бронзавая падвеска, якая збянтэжыла не толькі мяне, але і навукоўцаў, якія займаюцца жалезным векам. Яна адносіцца да другой паловы першага тысячагоддзя да нашай эры. Гэта вялікая ўзнагарода для нас, адзіная знаходка ў Цэнтральнай Беларусі», — расказвае Элона Аляксандраўна.

Цяпер, магчыма, давядзецца замяніць дату заснавання паселішча на больш раннюю, бо гэтая індывідуальная знаходка дае новую храналогію.

«Пошукі на мінулым тыдні дапамаглі ўстанавіць, што далей ёсць магчымасць для даследавання пласта ў заходняй частцы гарадзішча. Тут таксама знойдзеныя фрагменты бронзавых упрыгожванняў, — адзначае навуковая супрацоўніца. — Мы радыя, што грамадзяне, на ўчастках якіх праводзіліся раскопкі, заўсёды ішлі насустрач. Спадзяюся, зможам працягнуць працу».

Каментары3

  • Шрэк
    19.10.2025
    Скроневыя ўпрыгожванні канешне добра захаваліся, але назва гарадзішча прымушае задумацца, як там захаваўся Ігар.
    Рэдакцыя, дайце нейкую навіну ці інтрэв’ю.
  • Абу
    19.10.2025
    Не трэба новай храналогіі. Там калі прыгледзецца, бачны надпіс "Зроблена ў землях дынастыі Чжоў".
  • Эмма
    19.10.2025
    Я же говорила, вот вам свидетильство, этот треугольничек, это и есть элемент пояса Верности. Я же говорила, и вот вам доказатильство. Ни какая это ни подвеска.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць