Грамадства55

З-за рэкорднай колькасці запушчаных з Беларусі метэазондаў Літва часова спыняла працу пераходаў на мяжы

Праца спынялася з-за метэазондаў, запушчаных з Беларусі. З-за гэтага таксама ноч не працаваў аэрапорт Вільні.

На фота — зачынены памежны кантрольны пункт Медніках. Фота: Памежная служба Літвы

У ноч на сераду Літва часова прыпыняла пропуск асоб і транспартных сродкаў у двух наземных пунктах кантролю на мяжы з Беларуссю — у Медніках і Салечніках (з беларускага боку — Каменны Лог і Беняконі).

Гэта мера гарантавання бяспекі Літвы, звязаная з паветранымі шарамі, запушчанымі ўначы з Беларусі ў Літву, гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы.

У такі час сутак рух і патокі праз абодва згаданыя пункты мінімальныя. Асаблівых падзей або інцыдэнтаў да раніцы серады з-за закрыцця пунктаў не зафіксавана ні на іх тэрыторыі, ні ў прыбліжаных зонах.

З вечара з-за кантрабандных метэазондаў, запушчаных з Беларусі, быў закрыты аэрапорт Вільні.

Аэрапорт прыпыніў сваю працу 21 кастрычніка ў 22:23. Рэйсы з Лісабона, Антальі, Трэвіза, Барселоны перанакіравалі ў Коўна, з Франкфурта і Берліна — у Рыгу, з Лондана — у Варшаву, з Капенгагена — у Палангу. Самалёт са Стакгольма вярнуўся ў аэрапорт адпраўлення.

Месяц таму, калі Польшча закрывала мяжу з Беларуссю падчас беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад», міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч тлумачыў, у якіх выпадках Літва закрые мяжу.

«Калі здарыцца (правакацыя), кіраўнік памежнай аховы гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыццё мяжы. (…) Калі нешта адбываецца, дрон або правакацыя, ці нейкі невыразны павышаны рух сіл ля мяжы, мы можам гэта зрабіць», — казаў тады Кандратовіч.

З ягоных слоў, пазней пастанову на больш працяглы тэрмін закрыць мяжу павінен прыняць урад Літвы.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас у эфіры LRT Radijas заявіў, што гэта адна з самых інтэнсіўных акцый па дастаўцы кантрабандных цыгарэт з дапамогай паветраных шароў у Літву сёлета.

«Падавалася, што інтэнсіўнасць спынілася — і вось гэтай ноччу мы атрымалі, бадай, самую інтэнсіўную інвазію кантрабандных цыгарэт з дапамогай паветраных шарыкаў у нашую краіну сёлета. Гэта інтэнсіўнасць вымяраецца двума параметрамі: часавай воссю, на працягу якой запускаліся шарыкі ў нашую краіну, і колькасцю. Таму былі прыняты рашэнні паветранай навігацыі прыпыніць палёты, каб гарантаваць бяспеку грамадзянскай авіяцыі», — кажа В. Віткаўскас.

Паводле кіраўніка НЦКК, шарыкі з кантрабандай, што прыляцелі з Беларусі, былі знойдзены ўжо ў пяці рэгіёнах: у Лаздзейскім раёне, у Друскеніках, у раёнах Аран, Салечнікаў, у Вільні.

«Апошняя хваля была зафіксаваная непадалёк ад аэрапорта. Геаграфія вельмі шырокая, гэта сведчыць пра тое, што інтэнсіўнасць запуску шарыкаў была вельмі высокая. Хутчэй за ўсё, запуск адбываўся не з аднаго пункта, а была каардынаваная аперацыя», — кажа В. Віткаускас.

Прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (НЦКК) Дарус Бута паведаміў што адзін чалавек быў затрыманы, знойдзена восем шароў. «Пацярпелі каля 30 рэйсаў. З іх 14 рэйсаў, што ляцелі ў Вільню, былі накіраваныя ў іншыя аэрапорты. Найбольшая колькасць самалётаў прызямлілася ў аэрапорце Коўна — 10 рэйсаў былі скіраваныя туды. У аэрапорт Рыгі былі накіраваныя 2 рэйсы, па 1 — у Палангу і Варшаву. Таксама 10 рэйсаў былі скасаваныя, а адзін самалёт вярнуўся ў аэрапорт вылету», — адзначыў ён.

Ёсць 5 рэйсаў, якія затрымаліся з вылетам з аэрапорта Вільні.

Праца памежных пераходаў аднавілася пад ранак.

Каментары5

  • Бред
    22.10.2025
    ...Літва часова прыпыніла пропуск асоб і транспартных сродкаў у двух наземных пунктах кантролю на мяжы з Беларуссю ...Гэта мера гарантавання бяспекі Літвы, звязаная з паветранымі шарамі...

    Что за бред? Где логика? Сбивать надо неопознанные объекты над своей территорией.
  • .
    22.10.2025
    Пра каардынаваную аперацыю можна будзе казаць, калі знойдуць агульнае ў выкарыстаным абсталяванні і раскрыюць сетку кантрабандыстаў.

    А пакуль што адзіная "часавая вось", "шырокая геаграфія" і колькасць запускаў прасцей тлумачацца спрыяльнымі ўмовамі надвор'я: з-за моцнага рэактыўнага струменю ў стратасферы над паверхняю не вельмі тыповы, тым больш для халоднага сезону, напрамак ветру: паўднёва-ўсходні, якраз на Літву. Звычайна ружа вятроў адваротная: надвор'е да нас прыходзіць з Атлантыкі. Вось кантрабандысты і сінхронна выкарысталі такія ўмовы.
    Выглядае, што пакуль што яны больш тэарэтычна падрыхтаваныя за дзяржаву, рыхтуюцца і выкарыстоўваюць ветры.

    Такое надвор'е захаваецца да выходных, пры гэтым вецер будзе яшчэ больш моцным за папярэднюю ноч, так што можна чакаць паўторы запускаў і пралёты іх далей. Дарэчы, тое ж надвор'е нясе пацяпленне.
  • Тараканьи шалости
    22.10.2025
    Сабачки усачки гадят шариками на границе , деду капеечку на сигаретках зарабатывают.

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы86

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

УСУ апублікавалі відэа знішчэння дэсантных караблёў у бухце Севастопаля4

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ20

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?10

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць