Грамадства22

У Салігорскім раёне людзі самі абсталявалі пляж на рацэ, але цяпер ён пад пагрозай

Некалькі гадоў таму жыхары вёскі Пагост у Салігорскім раёне ўладкавалі пляж на беразе ракі Случ: прыбралі тэрыторыю, прывезлі пясок, паставілі лаўкі і стол, рэгулярна даглядалі дарогу. Усё выглядала добра, пакуль пра гэта месца не даведаліся рыбакі, піша fishingby.com.

Фота: fishingby.com

Мясцовую дарогу цяпер разбілі, паўсюль з’явіліся кучы смецця, лаўкі і стол нехта спаліў. Пляж ператварыўся ў месца, дзе рыбакі спускаюць свае лодкі.

Размовы пра тое, што гэта зона адпачынку, а не спуск для лодак, звычайна заканчваюцца сваркамі і нецэнзурнымі словамі. Рыбакі ўпэўненыя, што маюць поўнае права карыстацца ракой, бо яна агульная, а пляж, маўляў, мясцовыя зрабілі па ўласным жаданні.

Фота: fishingby.com

Спробы мясцовых жыхароў абмежаваць заезд транспарту — напрыклад, паставіць слупкі — не далі выніку: іх ноччу проста выкопваюць і выносяць. Машыны цяпер ставяць ледзь не ў вадзе, абсыпаючы бераг і падкопваючы яго, каб было зручней спускаць лодкі.

Юрысты тлумачаць, што забараніць спуск лодак у гэтым месцы складана: паводле беларускага заканадаўства, амаль усе водныя аб’екты прызначаныя для агульнага карыстання.

Фота: fishingby.com

Абмежаваць гэта можна толькі рашэннем мясцовых уладаў, калі тэрыторыя афіцыйна прызнаная зонай адпачынку або пляжам з адпаведнымі правіламі. Калі ж пляж зроблены самастойна і юрыдычна не аформлены, то ніякіх законных падстаў для забароны рыбалоўства ці спуску лодак няма.

Каментары2

  • Бобр
    30.10.2025
    Самое время вмешаться президенту и ввалить рыбакам, похлеще чем за кофе на АЗС
  • .
    31.10.2025
    Затое можна (трэба) штрафаваць за стаянку аўтатранспарту ў водаахоўнай зоне.

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць