Грамадства

У Радзе Еўропы абмяркоўвалі праблемы беларусаў з дакументамі

У Страсбургу падчас Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы абмяркоўвалі, як уладам іншых краін вырашаць праблемы, што паўсталі праз немагчымасць грамадзян Беларусі атрымліваць новыя пашпарты за мяжой.

Фота: «Наша Ніва»

Падчас 49‑й сесіі Кангрэсу адбылася панэльная дыскусія з удзелам дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі (у яе складзе былі прадстаўнікі Каардынацыйнай рады і народных амбасад).

На сустрэчы прэзідэнтка Палаты рэгіёнаў, віцэ-прэзідэнтка Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы і дакладчыца па Беларусі Сесілія Далман Эек распавяла, што неабходна рабіць, каб дапамагчы беларускім палітычным мігрантам з пратэрмінаванымі пашпартамі.

Першы крок, які патрэбна зрабіць у гэтым напрамку, на думкі Сесіліі, — гэта зрабіць так, каб улады еўрапейскіх краін перасталі патрабаваць ад беларусаў дакументы, якія тыя не маюць магчымасці прадставіць.

Сесілія таксама казала пра неабходнасць сабраць найлепшыя прыклады таго, як розныя краіны вырашаюць праблемы беларусаў, якія маюць пратэрмінаваныя пашпарты або іншыя дакументы.

На пытанне, як быць беларусам, якіх, напрыклад, у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы праз тое, што людзі калісьці працавалі на дзяржаўных прадпрыемствах, Сесілія адказала так:

— Я не магу сказаць, як дакладна вырашыць «літоўскую праблему», але хачу адзначыць: у Еўропе змянілася палітычная атмасфера. Гэта адна з галоўных праблем — як грамадства ўспрымае мігрантаў, уцекачоў, людзей, якія вымушана пакінулі радзіму. Іх часта прымаюць за пагрозу, хоць на самай справе яны ўцяклі дзеля бяспекі.

Сільвія адзначае, што добра бачыць гэта на прыкладзе роднай Швецыі.

— Кангрэс [мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы] працуе над устойлівасцю і ўзаемным даверам. Мы паказваем, што менавіта мясцовая дэмакратыя і супрацоўніцтва паміж людзьмі ствараюць бяспеку, а не рэпрэсіўныя меры. Мне вельмі шкада, што гэта закранае беларусаў, бо менавіта яны — бяспечныя людзі, якія змагаліся за свабоду і дэмакратыю.

Яна прызнала, што Еўропа не была гатовая справіцца з сітуацыяй, калі ў яе цэнтры пануе дыктатар.

— Мы часта кажам: «Ну, нічога нельга зрабіць», — калі гаворка ідзе пра ўнутраную сітуацыю ў Беларусі. Але я думаю, што мы павінны працаваць актыўна. Звярніце ўвагу — больш няма маршаў супраць Лукашэнкі ў Еўропе. Гэта праблема. Мы гаворым пра Венгрыю, Грузію, іншыя краіны, але перасталі гаварыць пра Беларусь. Таму я лічу сваёй задачай — аднавіць гэтую размову. Бо мэта заўсёды адна — вярнуць Беларусь у Еўропу: у Раду Еўропы, у Кангрэс, у еўрапейскую сям’ю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць