Грамадства6161

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»

Філосаф Уладзімір Мацкевіч у ток-шоу «Жыццё-маліна» падзяліўся сваімі думкамі пра палітычную дзейнасць Міколы Статкевіча. Прызнаючы асабістую мужнасць і незломнасць Статкевіча, Мацкевіч жорстка раскрытыкаваў вынікі яго палітычнай дзейнасці.

Уладзімір Мацкевіч (злева) і Мікола Статкевіч

«Я вельмі паважаю Міколу як чалавека незломнага, як героя і так далей, але, назіраючы яго вельмі даўно, разумею, што яго наўпроставыя дзеянні ніколі не прыводзілі да станоўчых вынікаў», — адзначыў Уладзімір Мацкевіч.

Мацкевіч нагадаў стварэнне Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ) і адной з дзвюх сацыял-дэмакратычных партый. Аднак, паводле яго слоў, гэтыя праекты не мелі працягу:

«Ад БЗВ нічога не засталося. Партыю ён згубіў, яе некалькі разоў перакуплялі».

Таксама філосаф раскрытыкаваў падыход Статкевіча да масавых акцый, якія палітык узначальваў ці ініцыяваў:

«Таксама яны былі безвыніковымі. І, на жаль, яны сталіся архетыпам для 2020 года, як я гэта называю, «хаджэнне ад плоту і да абеду» без наяўнай мэты і выніку».

Уладзімір Мацкевіч узгадаў асабістую сустрэчу з Міколам Статкевічам адразу пасля яго вызвалення ў 2015 годзе. Тады ён спрабаваў папярэдзіць палітыка аб небяспецы страты набытага маральнага і сацыяльнага капіталу.

«Я яму казаў: «Мікола, зараз вось ты выйшаў, набыўшы вялікую вядомасць, вельмі добрую рэпутацыю, зараз на цябе глядзіць беларускі супраціў, апазіцыя, дэмакратычная супольнасць. Вельмі, вельмі небяспечна зрабіць недарэчныя крокі і згубіць гэта. У цябе ёсць, можа быць, месяц, можа, два, каб узмацніць, павялічыць сваю ўплывовасць і стаць лідарам сапраўдным, а не згубіць гэта», — падзяліўся ўспамінамі Мацкевіч.

Паводле філосафа, Статкевіч не прыслухаўся да парады:

«Ён не паслухаўся. То-бок ён слухаў і пагаджаўся, але ж потым ён пайшоў адразу ад мяне да Някляева на сустрэчу, потым яшчэ да кагосьці. І, як я і вельмі асцерагаўся, зрабіў некалькі недарэчных крокаў і ўвесь здабыты палітычны сацыяльны капітал згубіў».

Мацкевіч заўважыў, што бачыць падобную небяспеку і для Сяргея Ціханоўскага.

«Маральная перамога» — гэта не перамога

У адказ на пытанне пра маральнае лідарства Статкевіча, пра якое сёння шмат гавораць, Мацкевіч пагадзіўся, што ў маральным плане той сапраўды перамог. Аднак саму канцэпцыю «маральнай перамогі» ў палітыцы ён лічыць непрадуктыўнай і нават шкоднай.

«Ну, так яно і ёсць, маральна ён перамог, але ж, ведаеце, мяне, мне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога». І калі шмат разоў мы прасіралі выбары, прасіралі вельмі добрыя абставіны для таго, каб узмацніць беларускую апазіцыю, нацыянальную ідэю, дэмакратычны рух і гэтак далей, мы іх прайгрывалі.

А потым тыя, хто прайгрывалі, кажуць: «А затое мы атрымалі маральную перамогу». Ну чаго каштуе маральная перамога, калі няма пазітыўных і прагматычных вынікаў?» — эмацыйна выказаўся філосаф.

Як даводзіць Мацкевіч, «трэба быць прагматыкамі і дасягаць сапраўдных перамог, а не маральных».

«Так, у маральным сэнсе Мікола герой. І тут я ніякіх сумненняў я не маю. Я не згодзен менавіта ў прагматычным сэнсе з такімі дзеяннямі», — падсумаваў філосаф.

Каментары61

  • Ай
    27.10.2025
    Ну ну ...
  • хай
    27.10.2025
    Хай Статкевіч мне даруе, але ж сапраўды ўся яго дзейнасьць скрозь выпендрёж, які не даў аніякіх вынікаў. Ну гэта ж праўда, якую ён павінен пачуць хаця б ад мацкевіча. Ды і зараз адмова выехаць больш падобная не на маральную перамогу, бо вынікау з гэтага няма, а на бязвыніковую правакацыю, каб пра яго гаварылі. А што ягоная жонка зараз адчувае, яму глыбока пляваць. Да таго ж невядома што будзе з тымі, каго лука мо і плянаваў адпускаць, ну няхай за мяжу, але ж зараз скажа хай сядзяць. Бязглузьдзіца нейкая, дзе ён, што ён, на што прыдатны зараз на Беларусі
  • Sozialistische Wochenzeitung
    27.10.2025
    > мяне проста бесіць ---- мяне проста раз'юшвае
    >мяне, мне проста бесіць вось --- мяне проста раз'юшвае
    бес = чорт , д'ябал ,нячысцік
    ---
    УСЕ 4 "ЗГУБІЎ" --- гэта СТРАЦІЎ!!

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць