Вайна99

Расія вывела з ладу ўсе ЦЭС буйной украінскай дзяржаўнай кампаніі

У выніку самай маштабнай за ўсю вайну атакі на энергетычную сістэму Украіны Расія вывела з ладу ўсе дзяржаўныя цеплаэлектрастанцыі краіны, якія належаць кампаніі «Цэнтрэнерга». Пра гэта паведаміла ў афіцыйнай заяве само прадпрыемства.

Зміёўская ЦЭС у Харкаўскай вобласці

У паведамленні гаворыцца, што па энергетычных аб’ектах было выпушчана беспрэцэдэнтная колькасць ракет і беспілотнікаў, якія некалькі хвілін запар білі па тых жа станцыях, што нядаўна аднавілі пасля мінулых атак у 2024 годзе.

«Сёння ноччу вораг адначасова атакаваў усю нашу генерацыю. Нашы ЦЭС — не вайсковыя аб'екты, у нас працуюць цывільныя людзі. Мы спыніліся. Цяпер — нуль генерацыі. Нуль! Мы страцілі тое, што аднаўлялі ў кругласутачным рэжыме. Цалкам!» — паведамляе «Цэнтрэнерга».

Нягледзячы на маштаб разбурэнняў, прадпрыемства паабяцала аднавіць працу.

«Бо іншага выбару няма. Украіна нязломная! Украінцаў не зламаць!», — гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія «Цэнтрэнерга» кіруе трыма буйнымі цеплаэлектрастанцыямі — Зміёўскай у Харкаўскай вобласці, Трыпольскай у Кіеўскай і Вуглягорскай у Данецкай (апошняя размешчаная на тэрыторыі, акупаванай расійскімі войскамі).

Атака адбылася ноччу 8 лістапада. Расійская армія выкарыстала ракеты розных тыпаў і дроны-камікадзэ, што прывяло да сур’ёзных перабояў у энергазабеспячэнні па ўсёй Украіне.

У шэрагу рэгіёнаў былі ўведзеныя аварыйныя адключэнні электраэнергіі. У Кіеве святло выключалі двойчы, а графікі стабілізацыйных адключэнняў павялічылі. Асабліва моцна пацярпеў Крамянчуг, які цалкам застаўся без электразабеспячэння.

Таксама былі праблемы з транспартам: цягнікі рухаліся з затрымкамі, а праход праз дзяржаўную мяжу Украіны на некалькі гадзін спыняўся праз збой у базе даных мытні, выкліканы пашкоджаннем энергетычных аб’ектаў.

Каментары9

  • Ответка
    08.11.2025
    По мацкве 🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀🚀.......
  • Мх
    08.11.2025
    Украінцам трэба не гуляць у джэнтэльменаў, а бамбіць расейскія гарады, жылыя кварталы. Расейцы не шкадуюць украінцаў, гінуць жанчыны, дзеці, немаўляты. Расея павінна атрымаць у адказ татальную вайну, татальныя ўдары. Любую праяву гуманізма яны заўсёды ўспрымаюць як слабасць.
  • Гринчук
    09.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца65

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць