Грамадства66

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

Кватэра з іпатэкай, таму фармальна яна належыць банку — але яе ўсё адно прадаюць.

Аляксей Пацко

У Пінску прадаюць кватэру суддзі, які ў 2020 годзе адмовіўся судзіць удзельнікаў пратэстаў, звольніўся з працы і выехаў за мяжу. Пацко пацвердзіў «Нашай Ніве», што гаворка менавіта пра яго нерухомасць.

Двухпакаёўка плошчай 60 квадратных метраў прадаецца на дзяржаўным аўкцыёне. Жыллё знаходзіцца пад арыштам: адкрытая выканаўчая вытворчасць, ёсць забарона на рэгістрацыйныя дзеянні. Аўкцыён прызначаны на 7 красавіка.

Аляксей пацвердзіў «Нашай Ніве», што кватэра, якую прадаюць, сапраўды належыць яму. Мужчына кажа, што не атрымліваў ніякіх дакументаў наконт продажу кватэры і таму не ведае дэталі, як кватэра апынулася на аўкцыёне.

Нерухомасць набытая з дапамогай ільготнага крэдыту, таму фармальна яе ўласнікам лічыцца банк. Аляксей Пацко кажа, што спраўна выплачвае крэдыт на кватэру, аднак прызнае, што на той кватэры можа быць невялікая запазычанасць па камуналцы.

Аляксей Пацко працаваў у судзе Пінскага раёна і Пінска. Пасля падзей 2020 года ён стаў адным з нямногіх суддзяў, хто адмовіўся разглядаць адміністрацыйныя справы супраць пратэстоўцаў і выносіць суткі. Пасля гэтага яго адхілілі ад працы, а пасля звольнілі. Калі ж у 2021 годзе былы суддзя сутыкнуўся з пераследам сілавікоў і завядзеннем крымінальнай справы, то разам з сям’ёй выехаў з Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Аляксею
    24.03.2026
    Калі вы гэта чытаеце, то ведайце, што прынамсі адзін пінчук вас помніць за ваш учынак усе гэтыя гады. Ганаруся, што іменна ў нас быў такі прыстойны чалавек.
  • экс-палітвязень
    24.03.2026
    Аляксей, павага вам! І ўсім, хто адмовіўся абслугоўваць хунту.
  • Павел Крынічны
    24.03.2026
    Калі ты суддзя і судзіш «як трэба» — ты прадстаўнік закона.
    А калі судзіш па законе — ты ўжо праблема.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць