Здарэнні55

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда

21‑гадовая маці здзекавалася са свайго дзіцяці і давяла яго да калецтва.

Пракуратура горада Магілёва накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі, якая сістэматычна здзекавалася з уласнага сына ад яго нараджэння і пакідала яго ў небяспецы. У выніку гвалту ад роднай маці здаровы хлопчык атрымаў інваліднасць і апынуўся ў спецыялізаваным доме дзіцяці.

Гісторыя стала публічнай пасля таго, як суседзі пачалі заўважаць нечалавечыя крыкі з кватэры маладой маці, распавядае СТБ.

Крык дзіцяці быў пранізліва гучным. Маці таксама крычала, што малое не дае ёй спаць і яна не ведае, што з ім рабіць. Яна гарлала на яго: «Чаго ты крычыш? Чаго ты равеш? Супакойся! Заткніся!»

Суседка патэлефанавала ў міліцыю.

На допыце маладая маці прызналася: яна то кідала немаўля, то біла яго галавой аб вугал, часам пакідала аднаго на ложку без нагляду — менавіта таму хлопчык часта падаў.

Спачатку яна нават сама звярталася па медыцынскую дапамогу, але пра апошнія сур'ёзныя траўмы ўчастковаму педыятру нічога не сказала.

Толькі падчас планавага агляду доктарка зразумела — з малым нешта не так. Пры паступленні ў бальніцу медыкі звярнулі ўвагу на кровападцёкі рознай ступені даўнасці ў вобласці грудной клеткі.

Рэнтген паказаў множныя пераломы рэбраў, таксама атрыманыя ў розны час.

За некалькі месяцаў да таго, як хлопчык трапіў у бальніцу, у сям'і ўжо праводзілі сацыяльнае расследаванне. Менавіта тады ў міліцыю паступіў званок ад суседкі, але да яго паставіліся несур'ёзна: праверку правялі павярхоўна і не паведамілі ў аддзел адукацыі.

З-за гэтай халатнасці малое яшчэ доўгі час заставалася ў небяспецы.

У маці дзіця забралі толькі праз тры месяцы. У студзені бягучага года жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў.

«Маці апускала нованароджанае ў дзіцячую ванначку для купання пры тэмпературы вады звыш 38,0 °С, пры купанні не забяспечвала ўстаноўку ванначкі так, каб яна не перакульвалася, пры пераносе сына на руках належным чынам яго не фіксавала, перамяшчала дзіцячую каляску з дзіцём у ёй, спускаючы яе па лесвічным маршы. Жанчына пакідала немаўля адно без нагляду на працяглы час на ложку, які не быў абсталяваны ахоўнымі ад падзення борцікамі ці іншымі абмежаваннямі. У шэрагу выпадкаў маці ў такія моманты знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення», — піша пракуратура.

Атрыманыя траўмы прывялі да «стойкага парушэння функцый арганізма».

Хлопчыку паставілі часовую катэгорыю «дзіця-інвалід». Цяпер ён знаходзіцца ў спецыялізаваным доме дзіцяці.

Паводле слоў выхавальнікаў, апетыт у яго добры, як у здаровага і моцнага малога. Такім ён і нарадзіўся — без паталагічных дыягназаў.

Аднак траўмы, у тым ліку чэрапна-мазгавая, моцна паўплывалі на яго развіццё.

Зараз хлопчыку год і чатыры месяцы. Ён умее толькі сядзець і поўзаць. У нагах адчуваецца слабасць: ён не можа ўставаць і хадзіць. Нават у хадунках амаль не перасоўваецца.

Інфармацыя пра хлопчыка ўжо размешчана ў Рэспубліканскім банку даных для ўсынавіцеляў. 

Каментары5

  • Сатурн
    25.03.2026
    Действительно,а что будет ментам за халатность?
  • Нам цікава
    25.03.2026
    Мы хочам ведаць пра бацьку дзіцяці. Як дайшло да таго, што яго дзіця было пакінутае на такую маці? Як бацька ўдзельнічаў у выхаванні? Ці забяспечваў матэрыяльна?
  • У дзіцяці заўсёды двое бацькоў
    25.03.2026
    Нам цікава, бацьку таксама трэба пазбавіць бацькоўскіх правоў і прымусіць плаціць аліменты ў дом інвалідаў.

    Відавочна, што калі ён не заўважаў цялесных пашкоджанняў у сына, значыць, не прымаў удзел у яго выхаванні.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага блогера Міхаіла Драгуна, які збіраў грошы для лячэння Вані Сцяцэнкі, будуць судзіць. А ягоную 37‑гадовую сяброўку — не4

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з трактарам Belarus3

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ11

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю1

«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра пінскую справу, год у ШІЗА і турэмную салідарнасць4

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы3

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію27

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць