Грамадства44

«Калі б вам удалося тады адбіцца, нашы народы былі б сёння разам у ЕС». Літоўская еўрадэпутатка павіншавала беларусаў па-беларуску

Дэпутатка Еўрапарламента ад Літвы Раса Юкнявічэне, якая ў 2008‑2012 гадах была міністаркай абароны гэтай краіны, на сваёй старонцы ў фэйсбуку павіншавала беларусаў з Днём Волі, напісаўшы свой пост па-беларуску.

Такой выявай Раса Юкнявічэне праілюстравала свой пост, за што яе адразу ж у каментарах пачалі атакаваць змагары з так званым «ліцвінізмам» 

«Дарагія мае беларусы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём вашай незалежнай дзяржаўнасці.

Вы вырашылі аднавіць сваю дзяржаву крыху больш чым праз месяц пасля нашага 16 лютага.

Калі б вам тады ўдалося адбіць бальшавікоў, нашы народы, хутчэй за ўсё, былі б сёння разам у Еўрапейскім Саюзе. Аднак я веру, што рана ці позна гэта адбудзецца.

Ваш народ у 2020 годзе паказаў, што нацыя жывая. Рэжымы ўпадуць, Еўропа будзе працягваць аб'ядноўвацца, і вашы намаганні вярнуцца на еўрапейскую карту ў якасці дэмакратычнай дзяржавы не будуць марнымі.

У вас шмат сяброў у Еўропе і ў маёй краіне, Літве.

Жыве Беларусь!», — напісала Раса Юкнявічэне.

Каментары4

  • Крывадушнасць
    25.03.2026
    А калі б не раздзелы Рэчы Паспалітай, то наогул былі б у адной дзяржаве. Але толькі цсс, нельга пра гэта гаварыць, гэтага ўсяго не была.. Ды і наогул усе мы літвіністы.
  • TS–LKD
    26.03.2026
    Так і думаў, што з кансерватыўнай партыі, бо тут пазітыўны кантэкст і НН не пазначыла палітпрофіль. Не першы раз.
  • Дзе шыльда
    26.03.2026
    Беларускаму батальёну ў Коўне?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць