Трагічны выпадак адбыўся ў Фрунзенскім раёне Мінска. Сямігадовы хлопчык выпаў з акна шостага паверха і загінуў, паведаміў Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа
У момант здарэння дзіця знаходзілася дома разам з айчымам і чатырохгадовай сястрычкай. Пакуль мужчына быў на кухні, дзяўчынка падбегла да яго і паведаміла, што брат, абапёршыся на маскітную сетку, выпаў з акна.
Айчым адразу выклікаў хуткую дапамогу і міліцыю, але, нягледзячы на намаганні медыкаў, жыццё хлопчыка выратаваць не ўдалося.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары