Свет1515

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Мінчанка Кацярына Ланская даўно працавала ў Маскве. Яе кар'ера скончылася пасля аперацыі Іне Барадзе, жонцы прэзідэнта Федэрацыі яўрэйскіх грамад Расіі.

Пластычны хірург Кацярына Ланская была асуджаная за няўдалую аперацыю жонцы прэзідэнта Федэрацыі яўрэйскіх грамад Расіі Іне Барадзе. Цяпер Ланская працуе медыкам у зоне так званай СВА. Па словах адваката жанчыны, кантракт з Мінабароны РФ прадугледжвае поўнае вызваленне ад пакарання.

У кастрычніку 2023 года Кацярына Ланская, якая працавала ў адной з маскоўскіх клінік, зрабіла Іне Барадзе аперацыю па блефарапластыцы (пластыка павекаў). У Барады пасля гэтага пачаліся праблемы са зрокам. Пасля лячэння ў Італіі яна бачыць цяпер толькі адным вокам, і толькі на 30%.

Ланскую судзілі. Следства палічыла, што яна неналежным чынам правяла дыягностыку і не высветліла, якія прэпараты прымае пацыентка.

У канцы чэрвеня Ланскую прысудзілі да 11 месяцаў калоніі-пасялення з забаронай займацца пластычнай хірургіяй на два з паловай гады.

Цяпер Кацярына Ланская абвясціла, што падпісала кантракт з Міністэрствам абароны і паехала на вайну. 

Адвакат хірурга, Крысціна Высоцкая, удакладніла, што кантракт з Мінабароны РФ прадугледжвае поўнае вызваленне ад пакарання.

Сама Ланская дадала: «Але я ўпэўнена, што ў такі цяжкі перыяд жыцця нашай краіны кожны доктар, калі б апынуўся на маім месцы, зрабіў бы дакладна гэтак жа».

Каментары15

  • Пытанечка
    12.11.2025
    А якой краіны яна грамадзянка? "Мінчанка" - гэта не грамадзянства... Можа дарма прыпісваць беларусаў да гэтай гісторыі?
  • .
    12.11.2025
    Сутнасць любога беларуса, чый розум не затлумлены літвінствам і пальшчызнай.
  • Самы чэсны
    12.11.2025
    Проста няма каментароў. Адзін фэйспалм.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць