Нерухомасць33

У Мінску прадаецца кватэра ў доме на месцы таго, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч

У доме на вуліцы Багдановіча, што каля Вялікага тэатра і станцыі метро «Няміга», выставілі на продаж кватэру з даволі нестандартным рамонтам. Прыблізна на гэтым месцы больш за сто трыццаць гадоў таму стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт Максім Багдановіч.

Разгледзім гэтую двухпакаёвую кватэру падрабязней. Гэта дом нумар 25 на вуліцы Багдановіча, піша Realt.by

Калі Максім Багдановіч нарадзіўся, вуліца называлася Аляксандраўскай. Пражыў тут у так званым доме Карказевіча будучы паэт менш за год.

Прадавец кажа, што ў кватэры дызайнерскі рамонт. Выглядае яна нестандартна. Уся мэбля, паводле слоў прадаўца, трансфармуецца.

Напрыклад, адзін са сталоў-трансформераў абсталяваны на тросах. Вось як выглядае інтэр’ер у жылых пакоях.

У адным ёсць выхад на балкон.

Сумешчаны санвузел. Ванна і падключаная пральная машына.

Гэтую кватэру ацанілі ў 338 600 даляраў. Кошт квадрата выходзіць 5169 долараў.

Каментары3

  • Satan
    17.11.2025
    І што тут гэткага нестандартнага гмм? Ну тыпу лофт. Я вось думаў, што рабіць з пліткай на падлозе ў калідоры ды кухні... прыдумаў! Зап***чу графіці па плітцы, адмысловай фарбы ў Польшчы хапае. Нуу... засталося зрабіць))
  • Пк
    17.11.2025
    Ахаха! Дом у якім нарадзіўся Багдановіч даўно знеслі. Помнік гэтаму дому стаіць у двары таго, што рэкламуецца. Паставіў яго Чыж, будуючы сваю гаргарыну.
  • Будунік
    17.11.2025
    Ракавіна са стылёвай занавесачкай топ!

Цяпер чытаюць

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць