Свет1414

У Варшаве прымусова знеслі палатку прыхільнікаў Пуціна і Лукашэнкі. Але больш за год яна прастаяла

У Варшаве гарадскія ўлады разабралі палатку, якая больш за год стаяла насупраць пасольства ЗША і была месцам для прарасійскай і пралукашэнкаўскай агітацыі, паведамляе Most.

Палатка насупраць пасольства ЗША ў Варшаве. Верасень 2025 года. Фота: Euroradio

Палатку паставіў у жніўні 2024 года Анджэй Закшэўскі, кіраўнік руху «Суверэнітэт польскага народа». Тут вывешвалі антыўкраінскія банеры, раздавалі ўлёткі з прапагандысцкімі тэзамі. Сам Закшэўскі падчас размовы з журналістамі заяўляў, быццам Украіну кантралююць «яўрэйскія алігархі», апраўдваў напад Расіі, называў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «бандзюком» і «наркаманам», а Лукашэнку хваліў за тое, што ён «захаваў Беларусь». У сваіх заявах ён таксама абвінавачваў польскіх палітыкаў у «кантактах з яўрэйскімі арганізацыямі».

Хоць палатка выклікала абурэнне, варшаўская мэрыя доўгі час не магла яе прыбраць: рэгістрацыя пікета грамадскім рухам фармальна гарантавала яму канстытуцыйную абарону і ўлады не мелі законных падстаў забараніць такі «сход».

Сітуацыя змянілася, калі Закшэўскі пачаў заносіць у палатку газавыя балоны. Пажарныя інспектары палічылі, што гэта стварае пагрозу бяспецы. У апошнія месяцы палатка ўжо ўспрымалася не як пікет, а як незаконная пабудова, што перашкаджае руху.

20 лістапада канструкцыю дэмантавалі пры ўдзеле паліцыі, гарадской варты і пажарнай службы. Паводле інфармацыі выдання Gazeta Wyborcza, Анджэй Закшэўскі спрабаваў супраціўляцца, таму паліцыянты выклікалі хуткую дапамогу, якая адвезла яго ў псіхіятрычную клініку.

Каментары14

  • Они?
    25.11.2025
    Закшэўскі падчас размовы з журналістамі заяўляў, быццам Украіну кантралююць «яўрэйскія алігархі»
    //
    Коломойский, Цукерман, Миндич, Ермак, Зеленский...
  • Тыды яго ў качэль
    25.11.2025
    Они? , Яскравы прыклад пуцініста, расіяне заўсёды былі антысемітамі
  • Шпіталь ператварэння
    25.11.2025
    З палаткі ў палату
    Актуальны транзіт

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць