Адзначаючы 95‑годдзе Уладзіміра Караткевіча, які нарадзіўся 26 лістапада 1930 года, Фонд Kamunikat.org падрыхтаваў у друк «Каласы пад сярпом тваім».

«Каласы пад сярпом тваім» гэта глыбокі і па-майстэрску скроены вялікі гістарычны раман. Але сёння асоба пісьменніка не меней важная для нас за павароты сюжэту. І калі мы бяром у рукі кнігу — мы хочам чуць голас аўтара без шоргату цэнзарскага алоўка», — тлумачаць важнасць праекту выдаўцы.
За межамі Беларусі раман па-беларуску выходзіць упершыню. У гэтым выданні публікуецца менавіта той тэкст, за які аўтар змагаўся пры жыцці, здымаючы праўкі, зробленыя для выдання 1968 году.
«Асцярожна, кіруючыся тэксталагічнай эмпатыяй, мы робім некалькі важных кан’ектур і тым вызваляем голас пісьменніка ад ідэалагічнага ціску. Мы вяртаем асобныя формы словаў, што ў савецкі час былі непрымальнымі, а цяпер цалкам звыклыя — і аказваецца, Караткевіч так і пісаў! Мы аднаўляем аўтацэнзурныя скарачэнні: пісаў раман чалавек смелы, а ў друк аддаваў рацыянальны. Забыліся імёны тых, хто рабіў з Караткевіча агульнага — і нічыйнага, выкрэсліваючы з тэксту «Беларусь», «беларусаў», «Падняпроўе» і «Раку». А словы зноў занялі належнае ім месца на старонках», — раскрываюць адметнасці выдання ў Фондзе Kamunikat.org.
Кнігу «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, высылка па ўсім свеце пасля 15 студзеня 2026.
-
У Італіі абрабавалі музей з карцінамі генія Адраджэння, якога параўноўвалі з Рафаэлем. Чаму зладзеі спакусіліся менавіта гэтымі творамі?
-
Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам»
-
Пад Талачыном адкапалі фрэскі ў крыпце князёў Друцкіх-Саколінскіх. На раскопкі назбіралі праз краўдфандынг
Каментары