Свет77

Трамп паслаў Уіткафа ў Маскву размаўляць з Пуціным

«За апошні тыдзень мая каманда дамаглася вялізнага прагрэсу ў пытанні спынення вайны паміж Расіяй і Украінай», — напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social. Па яго словах, засталося толькі некалькі пунктаў з мірнага плана, па якіх існуюць рознагалоссі.

Дональд Трамп і ягоны спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф. Фота: The White House

«За мінулы тыдзень мая каманда дамаглася вялізнага прагрэсу ў пытанні заканчэння вайны паміж Расіяй і Украінай (вайны, якой ніколі не было б, калі б я быў прэзідэнтам!). У мінулым месяцы загінула 25 000 салдат. Арыгінальны план міру з 28 пунктаў, распрацаваны ЗША, быў дапрацаваны з улікам дадатковай інфармацыі з абодвух бакоў, застаецца толькі некалькі пунктаў рознагалосся», — напісаў Трамп.

Таксама ён заявіў, што даручыў свайму спецыяльнаму прадстаўніку Стыву Уіткафу паехаць у Маскву для перамоў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Міністр арміі ЗША Дэн Дрыскал паралельна з гэтым, як піша Трамп, сустрэнецца з украінскім бокам.

«Мяне праінфармуюць пра дасягнуты прагрэс. Спадзяюся, я сустрэнуся з прэзідэнтам Зяленскім і прэзідэнтам Пуціным найбліжэйшым часам, але толькі калі пагадненне аб спыненні гэтай вайны будзе канчатковым або будзе знаходзіцца на завяршальнай стадыі», — дадаў Трамп.

Каментары7

  • Мде
    25.11.2025
    Блазаны. Ніяк не дойдзе да іх, ш о ёсць толькі адзін шлях скончыць гэтую вайну: дапамагчы Ўкраіне перамагчы. Ўсімі магчымымі сродкамі.
  • alex
    26.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • вы лічыце што ў Візантыйскую дыпламатыю толькі дзед вова можа гуляць ?
    26.11.2025
    мы вырабляем 60% сусветнага ВУП, маскоўская імерыя 1%, якая капітуляцыя пра што вы ? ці вы лічыце што ў Візантыйскую дыпламатыю толькі РАКАВЫ дзед вова можа гуляць ?

    пішу з ЗША.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць