Культура11

У старажытным касцёле ў Дзятлаве зноў загучаў векавы арган

У барочным касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пасля дзесяцігоддзя маўчання аргана, створанага больш за стагоддзе таму віленскім майстрам, ізноў разліліся ў прасторы яго глыбокія, велічныя акорды.

Арган у Дзятлаве пасля рэстаўрацыі. Фота з сацсетак

Пра вяртанне да жыцця аргана ў мясцовым касцёле пасля працяглай рэстаўрацыі піша фэйсбук-суполка «Каталікі Беларусі».

Арган у касцёле, пабудаваным яшчэ ў 1646 годзе па фундацыі падканцлера літоўскага Казіміра Льва Сапегі, быў створаны ў 1911 годзе віленскім майстрам Вацлавам Бярнацкім.

Музычны інструмент, якому ўжо больш за стагоддзе, вылучаецца ўнікальнай для Беларусі канструкцыяй рэгістравай трактуры — пнеўматычнай шляйфладай з узмацняльнікамі Баркера.

Гэта рэдкая гістарычная сістэма, калі вялікія мембраны пры дапамозе паветра ўключаюць і выключаюць рэгістры (тэмбры), — гэта зусім не характэрна для арганаў Бярнацкага і не мае аналагаў у краіне.

@diatlovonews У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве зноў гучыць арган За клавішамі - майстар-арганіст Юрый Габрусь #костел #вера #орган #музыка ♬ оригинальный звук - Газета "Перамога"

@diatlovonews После более 10 лет молчания в костеле в Дятлово снова зазвучал орган ❤️‍ #костел #вера #орган #музыка ♬ оригинальный звук - Газета "Перамога"

Трубы галоўных рэгістраў размешчаны на праспекце — фасаднай частцы інструмента, якую бачаць людзі з ніжняга ўзроўню храма. Сам праспект быў створаны разам з інструментам і з’яўляецца стандартнай мадэллю №28 фірмы August Laukhuff у стылі ракако, якая ідэальна ўпісалася ў інтэр’ер касцёла — настолькі ўдала, што арган калісьці памылкова датавалі XVIII стагоддзем.

Першым за клавішы абноўленага аргана сеў майстар-арганіст Юрый Габрусь. Запіс гучання апублікавала парафія разам з раённай газетай.

Нядаўна новы арган з’явіўся яшчэ ў адным каталіцкім храме — касцёле Святога Валянціна ў Смалявічах.

Каментары1

  • Глос з над Немна
    02.12.2025
    Хвала Пану Езусу!

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць