Культура44

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў

Якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам? У чым прычына таго, што наклады беларускіх кніг малыя: мала пакупнікоў ці ўсё ж рэч у саміх кнігах? Колькі павінна каштаваць беларуская кніга? Ці купляюць беларусы сваім дзецям кнігі па-беларуску? Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, беларускія выдаўцы запусцілі адмысловае апытанне, скіраванае найперш на беларусаў за мяжой (але беларусы ў Беларусі таксама могуць адказваць — апытанне ананімнае).

З дапамогай апытанкі плануецца сабраць інфармацыю пра патэнцыйных чытачоў беларускай кнігі і іх прыярытэты. Усяго 20 кароткіх пытанняў, якія займуць не болей за 5 хвілін.

Вынікі апытанкі будуць прааналізаваныя і апублікаваныя як артыкул. Яны паўплываюць на стратэгічныя планы выдаўцоў і, спадзяемся, дапамогуць адным атрымаць болей патрэбных ім кніг, а іншым — лепшае разуменне патрэбаў чытача, піша «Будзьма».

Спасылка на апытанку

Першыя вынікі

Цягам некалькіх дзён сабрана без малага 250 адказаў у апытанцы ад беларускіх чытачоў (прычым не толькі ў эміграцыі, 12% — адказы з Беларусі).

«Важна разумець, што першыя вынікі — гэта галасы нашай найбліжэйшай супольнасці: людзей, якія застаюцца актыўнымі ўдзельнікамі культурных працэсаў і лаяльна ставяцца да беларускай кнігі. Наша наступная задача — пашырыць кола ўдзельнікаў і атрымаць больш разнастайныя звесткі. А пакуль можам падзяліцца цікавымі назіраннямі, якія ўжо відны», — кажа Ілля Андрэеў, прадстаўнік выдавецтва Gutenberg Publisher, якое падрыхтавала апытанку.

Паводле інфармацыі Іллі Андрэева, апытаная група прадказальна была даволі заангажаванай у чытанне: больш за палову рэспандэнтаў штогод прачытваюць больш за 12 кніг. Для параўнання:

12 кніг на год — гэта парог, які аддзяляе краіны з моцнай чытацкай культурай ад сярэдніх паводле паказчыкаў.

Аднак нечаканым апынуўся іншы факт: амаль 45% апытаных усё ж чытаюць менш за гэты паказчык. І тут, магчыма, справа не ў чытачах.

На пытанне «Што перашкаджае набываць/чытаць па-беларуску часцей?» 47% рэспандэнтаў адзначылі як адну з галоўных праблем «мала патрэбнай літаратуры». І гэта кажуць людзі, з «цёплай» аўдыторыі.

З аднаго боку, чытачы дэманструюць давер да кнігі і гатоўнасць набываць выданні. З другога — амаль кожны другі не знаходзіць таго, што яму сапраўды патрэбна. Важны сігнал як для выдаўцоў, так і для аўтараў.

Асобна вылучаецца і моўны аспект чытання. Беларускія чытачы ў эміграцыі карыстаюцца чатырохмоўнай мадэллю:

— беларуская мова — безумоўны прыярытэт, безумоўная культурная каштоўнасць;

— мова арыгіналу — маркер адукаванасці і адкрытасці да глабальнага кантэксту;

— англійская — асноўны канал доступу да сучасных ведаў і нон-фікшну;

— польская — мова інтэграцыі для большасці беларускіх мігрантаў у Польшчы.

Расейская мова, наадварот, фіксуецца як перыферыйная: яе выбіраюць толькі ў выпадку, калі няма альтэрнатывы.

Каб зрабіць вынікі больш прадстаўнічымі і карыснымі для выдаўцоў, аўтараў і даследчыкаў, патрэбна больш рэспандэнтаў.

— ваш адказ сапраўды мае значэнне.

Каментары4

  • Мх
    08.12.2025
    "(але беларусы ў Беларусі таксама могуць адказваць — апытанне ананімнае)." Так, толькі трэба зайсці ў Гугл-акаўнт, а так цалкам ананімнае.
  • .
    08.12.2025
    Апытанкі працуюць і без лагіна. Я вышэй напісаў.
  • в
    09.12.2025
    В фашистских режимах издаётся только пропаганда.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць