Кіно1212

Вядомы трэвэл-блогер Антон Птушкін вярнуўся на YouTube. Але ў Беларусі яго новы выпуск недаступны

Знакаміты ўкраінскі трэвэл-блогер і былы вядоўца «Арла і Рэшкі» Антон Птушкін некалькі гадоў не выпускаў відэа. Цяпер жа ён выклаў на сваім YouTube-канале ролік пра наведванне Антарктыды — па-ўкраінску. Але ў Беларусі яго можна паглядзець толькі з ВПН.

Скрын відэа: ptuxermann / YouTube

Фільм «Антарктыда» спачатку выйшаў у кінаверсіі. Яго прэм’ера ў кінатэатрах адбылася 4 верасня гэтага года, і стужка хутка стала рэкардсменам па праглядах сярод дакументальных фільмаў ва Украіне. Толькі за першыя два тыдні фільм, якая расказвае пра жыццё і працу ўдзельнікаў 30‑й Украінскай антарктычнай экспедыцыі на станцыі «Акадэмік Вярнадскі», паглядзела 200 тысяч гледачоў.

10 снежня фільм выйшаў на Netflix. Блогер таксама размясціў відэа ў сябе на YouTube-канале, які мае звыш 5,4 мільёна падпісчыкаў, і паведаміў, што гэтая версія на 3 хвіліны даўжэйшая за тую, што паказвалі ў кінатэатрах.

Гледачы заўважылі, што, у адрозненне ад папярэдніх выпускаў, новае відэа — на ўкраінскай мове. Гэты факт выклікаў як здзіўленне і падзяку, так і незадаволенасць некаторых гледачоў.

«На якой мове? Я ўкраінскай не разумею. Як глядзець?» — каментарыі такога кшталту можна прачытаць у Threads.

«Я сам украінец, і збольшага размаўляю па-руску. Многіх тут абурае, што агучаны фільм па-ўкраінску. (…) Калі б кожная з краін (вы, вашы сем'і, дзеці, бацькі і ўсе астатнія людзі) у СНД адчулі на сабе тое, што адчуваюць украінцы штодня, выдатна б зразумелі прычыну, чаму фільм зняты на ўкраінскай мове. Таму, на жаль, такія акалічнасці», — тактоўна адказвае адзін з карыстальнікаў.

«Ну і нахабныя каментатары! Чалавек зняў фільм на сваёй роднай мове, па-ўкраінску! З'ездзіўшы на ўкраінскую даследчую станцыю імя Вярнадскага! На грошы свае, дзяржавы, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, і спонсараў, і гэта дакладна не вы! Хто хоча паглядзець у сваёй краіне СНД — купляйце правы, перакладайце на сваю любую на выбар мову, на якой вам хочацца паглядзець, і атрымлівайце асалоду! Што за здзіўленне такое, блін!?» — не хавае эмоцый іншая жанчына.

«Я з Беларусі, усё жыццё думаю і размаўляю па-руску, разумею і беларускую, і ўкраінскую! Птушкін, саколік ты наш дарагі, выкладвай свой надзвычайны кантэнт на любой мове», — падтрымлівае аўтара адна з глядачак.

«Людзі, вядома, нахабныя. Птушкін — украінец, сам выпусціў фільм, сам вырашыў на ўкраінскай мове. Вядома, зразумела чаму. Але знойдуцца і тут незадаволеныя: а чаго не на рускай мове? Спадарства, ну не падабаецца з субцітрамі глядзець — ну не глядзіце! Я думаю, Птушкін ацаніў рызыкі і страту праглядаў. Мы таксама не глядзім эстонскія/польскія/туркменскія фільмы, бо мовы не разумеем. І што?» — даводзіць іншы.

На жаль, беларусы, як і жыхары некаторых іншых краін, не могуць паглядзець гэтае відэа з прычыны геаграфічных абмежаванняў.

«Крыўдна іншае. Гэты фільм схаваны для карыстальнікаў з Беларусі. З'яўляецца толькі з VPN. Чым я так правінаваціўся, што я не варты паглядзець яго відэа на ўкраінскай мове?!» — дзівіцца глядач.

«З вашай тэрыторыі ляцелі ракеты і на танках зайшлі рускія вайскоўцы», — тлумачаць яму.

Антон Птушкін. Скрын відэа: ptuxermann / YouTube

Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года блогер выпусціў на сваім YouTube-канале відэа «Дзе я быў гэтыя 8 гадоў», у якім рэзка выказаўся наконт вайны Расіі супраць Украіны. Рэакцыі з боку агрэсара не давялося доўга чакаць. У красавіку таго ж года стала вядома, што Расія забараніла блогеру ўезд у краіну на 50 гадоў. З пачатку вайны Птушкін не выпускаў вялікіх відэа пра падарожжы.

Каментары12

  • d
    11.12.2025
    Минск, смотрю свободно.
  • user
    11.12.2025
    Ну и хорошо, что на украинском, но касательно географических ограничений мне как-то не очень понятно.
  • параўнанне
    11.12.2025
    Такі Птушкін змог перайсці на ўкраінскую, а шматлікія невероятные беларускія блогеры далей не могуць пакінуць сваёй роднай расейскай, хаця ёсць выняткі.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць