Грамадства1010

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь

Палітык упэўнены, што канфлікт ва Украіне, як і ўсе іншыя, рана ці позна завершыцца мірам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю амерыканскай тэлевізійнай кампаніі Newsmax, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Любая вайна заканчваецца мірам. Класіка. І гэтая вайна скончыцца мірам. Чым раней, тым менш загіне людзей. Я часта кажу па-мужчынску: ведаеце, ну загінуў і загінуў, а колькі скалечаных людзей з гэтай вайны вяртаецца! З імі як быць? Без ног, без рук», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што калі б пытанне мірнага ўрэгулявання залежала толькі ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, то з улікам яго цяперашняй палітыкі вайна ўжо даўно б скончылася. Але гэта шматбаковы працэс.

«Тут ёсць яшчэ два бакі канфлікту — Расія і Украіна. Ну і нас жа туды яшчэ далучылі — Беларусь. Мы мяжуем з гэтым канфліктам, і нам таксама не абыякава, як там будуць развівацца падзеі і чым гэта скончыцца. І адзін Трамп гэтае пытанне не вырашыць», — заявіў Лукашэнка.

Ён расказаў, што яшчэ ў тэлефоннай размове з Дональдам Трампам перад яго сустрэчай з прэзідэнтам Расіі на Алясцы ў жніўні гэтага года папярэджваў: трэба наладжвацца на цяжкую працу, бо з наскоку вырашыць гэтую праблему не атрымаецца.

«Я тады параіў яму, каб ён прыклаў усе магчымыя намаганні, каб дамовіцца з Расіяй аб спыненні вайны», — сказаў ён.

Лукашэнка лічыць важным «замарозіць гэты канфлікт ад пачатку да канца» — спыніць баявыя сутыкненні так, каб у Расіі не было насцярожанасці, што гэты час можа быць проста выкарыстаны для пераўзбраення Украіны:

«Зрабіць так, каб ніхто не быў насцярожаны, што вось мы спынілі канфлікт (у той перыяд, калі Расія перамагае, гэта сапраўды так)… Каб у Расіі не было насцярожанасці ў гэтым плане, трэба зрабіць усё, каб Украіна і яе армія не пераўзбройваліся ў гэты час, каб амерыканцы не пастаўлялі туды зброю разам з еўрапейцамі».

У гэтым кантэксце ён нагадаў пра «крывадушную пазіцыю еўрапейскіх палітыкаў», калі ў Мінску ў 2015 годзе былі дасягнуты мірныя дамоўленасці па Украіне.

«Калі б тады еўрапейцы не занялі дурную пазіцыю… А яны хацелі зрабіць так, каб у ўкраінцаў, як потым заявіла Ангела Меркель, быў час пераўзброіцца і даць адпор Расіі. Аказваецца, не пра мір сюды прыехалі дамаўляцца, а пра будучую вайну, — сказаў Лукашэнка. — Дамова тады была заключана. Пасярэднікамі, можна сказаць, былі еўрапейцы — Германія і Францыя. Чым гэта скончылася? Нічым. Я тады прапаноўваў, што ў гэтую кампанію трэба ўключыць амерыканцаў, без Амерыкі ніякага там міру не будзе. Калі б тады былі рэалізаваныя пагадненні, якія былі дасягнуты тут, у Мінску, вайны б не было».

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што калі б Дональд Трамп у той час узначальваў ЗША і праводзіў сваю цяперашнюю палітыку, ён не заставаўся б у баку, і вайны, хутчэй за ўсё, удалося б пазбегнуць.

Разважаючы пра тое, як у цяперашніх умовах канфліктуючым бакам дасягнуць міру, пАляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што да гэтага падштурхне сітуацыя, якая складваецца вакол.

Напрыклад, ён не выключыў, што эскалацыя можа прывесці да мабілізацыі ў Расіі.

«Гэта будзе добра для Расіі? Не будзе добра, — адзначыў Лукашэнка. — Ну што, расіянам падабаецца, што ідзе вайна? Вядома, не».

«Павінны быць гарантыі. Расія хоча гарантый, каб гэта было назаўсёды. Я гэта ведаю. Расія хоча заключыць такі мірны дагавор, каб ніколі больш вайна не пачыналася. У гэтым зацікаўлена і Украіна. Трамп гатовы выступіць гарантам гэтага. Усё ёсць. Таму трэба паскорыцца», — сказаў Лукашэнка.

Каментары10

  • Язэп
    17.12.2025
    "Ну загінуў і загінуў"
    Мурло ты шклоўскае! Нічога мужчынскага ў цябе няма. Подлы і брудны забойца
  • Відавочна ўсім
    17.12.2025
    Роў з кракадзіламі трэба будаваць па усходняй мяжы Беларусі.
  • Ёсік
    17.12.2025
    Чаму Еўропа не павінна павялічваць выдаткі на ўзбраеньне, калі гэта робіць расея, з боку Беларусі апошнім часам адныя пагрозы гучаць, усё выхваляюцца нейкімі дрэвамі - арэшнікам, таполяй ды іншымі. А наконт прыцягненьня Беларусі да перамоўнага працэсу, гэта сьлізкія мары дырэктара саўгаса, без цябе разьбяруцца, а тое, што Трамп патэлефанаваў ды ад яго прыязджалі, гэта шчэ не запрашэньне, ведаюць яны добра, што халуй лукашэнка ўсё абмяркоўвае з пуціным.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць