Вайна22

На Дзень незалежнасці Украіны ў Кіеве правялі парад вайсковых робатаў — на зямлі, ў вадзе і ў паветры ВІДЭА

На Храшчаціку ў Кіеве да Дня незалежнасці Украіны правялі незвычайны «парад новага пакалення» — замест вайскоўцаў цэнтральнай вуліцай горада праехала калона наземных рабатызаваных комплексаў, якія выкарыстоўваюцца ўкраінскімі вайскоўцамі на фронце, піша Hromadske.

Скрыншот з відэа

Падчас урачыстасцяў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля заканчэння вайны Украіна можа стаць сапраўдным донарам бяспекі для сваіх партнёраў, Еўропы і іншых дзяржаў, якія падтрымлівалі краіну. Паводле яго слоў, на парадзе паказалі тэхналогіі, з дапамогай якіх Украіна абараняе жыццё сваіх людзей.

Па Храшчаціку праехалі наземныя робаты «Рысь PRO» і «Тэрміт», прызначаныя для лагістычных, эвакуацыйных і баявых задач. Такія комплексы могуць перавозіць боепрыпасы, ваду і ежу, а таксама дапамагаць эвакуяваць параненых. Адначасова аператары дэманстравалі ўкраінскія беспілотнікі, у тым ліку дрон-перахопнік P1-Sun.

Акрамя наземнай тэхнікі, былі паказаныя і надводныя беспілотныя сістэмы «Магура», Sea Baby і «Сарган». Такім чынам, арганізатары хацелі падкрэсліць развіццё ўкраінскіх вайсковых тэхналогій на сушы, у вадзе і ў паветры.

У Міністэрстве абароны Украіны паведамілі, што з пачатку 2026 года наземныя рабатызаваныя комплексы ўжо выканалі больш за 100 тысяч місій. Яны займаліся дастаўкай неабходных грузаў і эвакуацыяй параненых. У ліпені колькасць такіх задач дасягнула амаль 20 тысяч супраць 7,5 тысячы ў студзені.

Мінабароны ўжо закантрактавала больш за 22 тысячы наземных робатаў. Акрамя таго, з пачатку года ўкраінскія вайскоўцы праз Brave1 Market заказалі такую тэхніку амаль на 1,9 мільярда грыўняў (каля 42,5 мільёна даляраў).

У міністэрстве падкрэслілі, што выкарыстанне робататэхнікі дазваляе зніжаць рызыку для вайскоўцаў, паколькі частку небяспечных задач могуць выконваць машыны замест людзей.

Каментары2

  • Румын
    24.08.2026
    Храбакам прывет)
  • Нейкае абы што
    25.08.2026
    Нейкае абы што, прабачце, праводзіць парад тэхнікі для рэкламы партнёрам: "Падчас урачыстасцяў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля заканчэння вайны Украіна можа стаць сапраўдным донарам бяспекі для сваіх партнёраў".
    Окей. Заходняія партнёры пабачаць, што можна купіць у Украіны пасля вайны.

    Але ж і Расея сочыць, што там у Украіны сёння ёсць і абавязкова распрацуе контрмеры па знішчэнні гэтай тэхнікі, складоў, заводаў. І скрадзе тэхналогіі і наробіць аналагічнай тэхнікі, толькі ў 10 разоў больш, каб забіваць украінцаў.

    Дзе логіка ўкраінскіх уладаў? Знайсці будучых пакупнікоў зараз важней, чым абараніць ваенныя сакрэты ад ворага падчас вайны?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў45

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу13

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў6

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць