Свет11

У Латвіі з 1 верасня забароняць завоз шэрагу беларускіх тавараў

З 1 верасня ў Латвіі ўводзіцца забарона на імпарт шэрагу прамысловых тавараў з Расіі і Беларусі. Адпаведныя правілы ўрад краіны прыняў 25 жніўня, піша Delfi.lv.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Belarus.by

Забарона будзе дзейнічаць незалежна ад таго, адкуль тавары фактычна ўвозяцца: яна закране і прадукцыю расійскага або беларускага паходжання, якая паступае ў Латвію праз трэція краіны.

Пад абмежаванні трапяць друкаваныя кнігі, газеты і іншая паліграфічная прадукцыя, адзенне і тэкстыль, абутак, галаўныя ўборы, а таксама цацкі, гульні і спартыўны інвентар.

Сейм Латвіі ўхваліў забарону яшчэ ў канцы ліпеня, а рашэннем урада цяпер вызначаная дата яе ўступлення ў сілу.

Як адзначаецца, мера павінна спрыяць бяспецы Латвіі, скараціць даходы Расіі і Беларусі ад экспарту, а таксама абмежаваць траплянне ў краіну расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў.

Каментары1

  • Бубубу
    25.08.2026
    Як не прыгадаць мем пра коціка з гадзіннікам! Ох ужо гэтая Латвія з яе дыктатарскімі традыцыямі Улманіса, дзе ля лукашэнкаўскай амбасады некалькі крам белрускіх тавараў, напрыклад, абутку. І нічога, не заміналі яны ім, а шыльды з назвамі накірункаў на беларускія гарады заміналі. І правы беларусаў у краіне заміналі, хоць яны там спрадвечная меньшасць.

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя10

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Жанчыны набралі столькі грыбоў, што з лесу вывозілі канём ВІДЭА8

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ16

Зноў павялічыліся цэны на паліва2

Тры новыя гатэлі, старажытны бровар і пешаходнае кола. Што новага з'явіцца ў Гродне2

Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны

NASA паспяхова запусціла касмічны тэлескоп Roman, які можа адкрыць новую эру ў даследаванні Сусвету4

У Докшыцкім раёне ў аварыі адзін чалавек загінуў, а чацвёра пацярпелі1

Долі Партан пакінула сваім прыхільнікам сакрэтную песню. Паслухаць яе можна будзе толькі ў 2045 годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя10

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць