Грамадства2424

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма

Ураджэнец Лунінца Андрэй Гаргун з'ехаў у Расію, паверыўшы ў абяцанні працы на «Каспійскім марcкім флоце», але апынуўся ў шэрагах наймітаў і загінуў. Ягоная маці сцвярджае, што сына падманулі, аднак прызнае: галоўнай прычынай паездкі сталі «вялікія грошы, якія ён вельмі любіў».

Андрэй Гаргун у арміі. Фота: Укантакце

Андрэю Гаргуну на момант смерці было 26 гадоў. Ён родам з Лунінца. У 2014 годзе хлопец скончыў мясцовую прафесійна-тэхнічную вучэльню №160 (сёння — Каледж сельскагаспадарчай вытворчасці). У лістападзе 2017‑м яго забралі ў войскі ССА, адкуль ён выйшаў на дэмбель у маі 2019-га.

Пра гібель сына напісала ягоная маці Валянціна Гаргун у Аднакласніках. Паводле яе слоў, 23 снежня 2025 года была гадавіна з дня ягонай смерці — гэта значыць, што Андрэй загінуў у канцы 2024 года. Жанчына настойвае, што хлопец ехаў «не на вайну», а рэалізоўваць дзіцячую мару пра марскую пяхоту.

«А там, я думаю, заграблі. Яны едуць не забіваць, а паміраць. Выжываць там не даюць», — наракае жанчына.

У тым жа допісе маці прызнаецца ў фінансавай матывацыі: «Асноўная прычына вайны — гэта вялікія грошы. Як убачыла лічбы, мне самой захацелася паехаць». Праўда, яна сцвярджае, што абяцаных выплат ад расійскага боку сваякам дамагчыся немагчыма.

Андрэй Гаргун. Фота з ягонай старонкі Вконтакте

Маці загінулага наракае на адсутнасць дзяржаўных абмежаванняў, якія маглі б выратаваць яе сына. На ейную думку, памылка ўладаў у тым, што «ад пачатку не наклалі забарону на выезд у Расію», дзякуючы чаму моладзь магла б застацца жывой.

«Як убачыла лічбы, мне самой захацелася паехаць. Не дзіўна, што моладзь не можа ўтрымацца. Найбольшая спакуса — вялікія грошы, якія мой сын вельмі любіў. А вялікія грошы прыносяць вялікую бяду», — піша яна.

Ужо выдалены каментар Валянціны Гаргун. Скрыншот з суполкі

Цяпер жанчына спрабуе перасцерагчы іншых і расказвае пра немагчымасць атрымаць кампенсацыю пасля смерці сына. Праўда, у выніку свае каментары ў Аднакласніках яна выдаліла.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Ёсік
    28.12.2025
    Не, жанчына, ён ехаў забіваць за грошы, за вялікія грошы, якія, як ты кажаш, вельмі любіў. Як сьлед, ён не пагіб, а яго забілі абаронцы сваёй краіны, сваіх сем'яў. І не будзе ні табе, ні твайму сыну пашаны, і будзеш ты да свайго скону маці крыважэрнага найміта. Выплат хочаш? У яго магілу ўсунуць сьцяг ПДВ (шмат бачу на беларускіх могілках у невялікіх мястэчках), ды мо адбіты настаўнік ПВП будзе дзеткам глузды за.іраць, які "герой" сядзеў за гэтай партай у школе ды каледжы.
  • Чынгізхан
    28.12.2025
    Калі бракуе мазгоў, каб зарабляць іншай працай, то чаго чакаць?
  • Ажыны
    28.12.2025
    Гульні з сатаной заўсёды заканчваюцца адным. У бок ардынскай імперыі зла нават глядзець небяспечна, не тое што наймацца туды ў забойцы.

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць