Здарэнні33

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам

Расійскія ратавальнікі працягваюць шукаць 58‑гадовую беларуску, якую 1 студзеня падчас заняткаў айсфлоатынгам знесла рачная плынь пад Мурманскам. Да 5 студзеня праз цяжкія ўмовы надвор'я і дрэнную бачнасць жанчыну спрабавалі знайсці толькі з зямлі, учора ж да пошукаў далучыўся верталёт Мі-8— з яго абследуюць Кольскі заліў і Баранцава мора.

Айсфлоатынг. Ілюстрацыйнае фота адной з фірм, якая арганізуе такія заплывы

Адна з жанчын, якая да пагружэнняў у ваду перасеклася са зніклай турысткай, расказала «Нашай Ніве», што беларуска паехала ў тур, бо вельмі хацела пабачыць палярную ноч.

«Але ў тураператараў заўсёды поўны пакет забаваў, і ўсім хацелася патэсціраваць нешта новае. У нашай групы, дарэчы, усё прайшло супер — з намі ў ваду заходзіў сам інструктар, яшчэ два чалавекі падстрахоўвалі яго на беразе. А тут вось як, вінаватае нядбайства — у іх не было ніякіх страховак. Вельмі шкада, што жанчына здзейсніла сваю мару і пасля, як я разумею, загінула: маразы да —37 градусаў, у вадзе пяты дзень… Хто такое перажыве».

І ў Беларусі, і ў Расіі досвед айсфлоатынгу прапаноўваюць дзясяткі кантор. У водах Кольскага заліва можна купацца круглы год, бо нават зімой вада там не замярзае, дзякуючы Гальфстрыму. Звычайна плаванне на спіне ў вадзе цягнецца да 40 хвілін.

Адзін з гідаў з Мурманска распавёў «Нашай Ніве», што да іх часцяком звяртаюцца тураператары ці арганізатары карпаратываў, каб прадаць паслугу з айсфлоатынгам у пакеце з іншымі забавамі, але часам не набываюць прапанову, бо шукаюць таго, хто арганізуе заплыў танней.

«Была кампанія, якая прывезла да нас гасцей адзін раз. Мы прапанавалі ім нашы ўмовы — камфорт, бяспеку, — але яны знайшлі нешта таннейшае. Так і сказалі напрамую — ім цікавейшыя тыя, хто робіць за меншы кошт. Так і развялося шмат гора-гідаў, якія могуць проста на машынах падвезці людзей, апрануць іх на вуліцы, а бяспека — гэта ўжо справа другасная. Галоўнае — хутчэй прадаць паслугу тым, для каго пытанне эканоміі ў прыярытэце».

Кошт падобных экскурсій у Расіі — каля 300 беларускіх рублёў. Цана аўтобусных тураў з Беларусі па сістэме «ўсё ўключана» можа даходзіць да 300 даляраў у залежнасці ад аператара.

Расійскія следчыя завялі крымінальную справу за аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця спажыўцоў. Вядома, што айсфлоатынг праводзіў мясцовы сертыфікаваны гід. Прадпрымальнік затрыманы і дае паказанні.

На гэты момант нават зяць зніклай жанчыны не ведае падрабязнасцяў здарэння.

«Паехала яна ў складзе арганізаванай групы. Арганізацыя (нават не ведаю пакуль яе назвы) прапанавала пэўны пералік імпрэз у комплексе. А хто там за што адказваў — пакуль не ведаю. Крымінальную справу завялі ў дачыненні таго, хто павінен быў глядзець за гэтымі людзьмі, якія павінны былі апускацца ў ваду», — расказаў мужчына парталу «Анлайнер».

Каментары3

  • Чел
    06.01.2026
    Интересно, как она до 58 лет-то дожила? Её же (как по фильму "За спичками") нельзя было даже допускать до причастия.
  • хамса
    06.01.2026
    "не суди и не судим будеш.
  • хамса
    07.01.2026
    "Интересно, как она до 58 лет-то дожила? "
    Чел, так "хорошо" со стороны государства. пенсію ей не надо платіть.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць