Навука і тэхналогіі

Хутка сіноптыкі змогуць складаць прагнозы надвор'я на 15 дзён наперад пры дапамозе ШІ

Сіноптыкі ў Беларусі змогуць складаць прагноз надвор’я на 10—15 дзён наперад дзякуючы новай «разумнай» сістэме сярэднетэрміновага прагназавання, якая будзе перададзена Белгідрамету ў 2027 годзе. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сергей Лысенка, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак Ванды Марціньш

Інстытут ужо ўкараняе геаінфармацыйныя сістэмы для прагназавання надвор’я і вывучэння змяненняў клімату. У 2026 годзе тут увялі новую сістэму для паляпшэння дакладнасці кароткатэрміновых прагнозаў надвор’я. Цяпер жа распрацоўваецца першая ў Беларусі сістэма сярэднетэрміновага прагназавання, якая выкарыстоўвае штучны інтэлект і, як запэўніваецца, адпавядае ўзроўню найлепшых сусветных аналагаў.

Сістэма ствараецца ўласнымі сіламі інстытута — фізікамі і праграмістамі. Яна дазваляе рабіць пагадзінныя прагнозы надвор’я на 10—15 дзён і ўлічвае ўсе лакальныя фактары, дзякуючы чаму дакладнасць прагнозаў будзе вышэйшай, чым у наяўных цяпер мадэляў. Асаблівую ўвагу сістэма надае прагназаванню ападкаў, бо гэта адзін з самых складаных параметраў надвор’я.

Акрамя таго, інстытут распрацоўвае комплексную сістэму прагназавання зменаў клімату. Яна паказвае, як клімат будзе змяняцца пры розных сцэнарыях выкідаў парніковых газаў, а таксама дазваляе вызначаць агракліматычныя ўмовы, тэрміны вегетацыі культур, даты апошніх вясновых і першых восеньскіх маразоў, суму актыўных тэмператур і іншае. Такія прагнозы дапамагаюць аптымізаваць структуру пасеваў, выбіраць культуры, адаптаваныя да новых кліматычных умоў, і перадаюцца Міністэрству сельскай гаспадаркі, Мінпрыроды і навуковым інстытутам у выглядзе аналітычных запісак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць