Свет1010

Зяленскі: Танней не даць Расіі вырабляць ракеты, чым ратаваць энергасістэму Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступлення на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе раскрытыкаваў Захад за «згаслыя» размовы пра дальнабойныя ракеты для Украіны і недастатковае супрацьдзеянне абыходу санкцый супраць Расіі, падкрэсліўшы, што гэта супрацьдзеянне абышлося б «танней», чым траціць сродкі на выратаванне разбітай расійскімі ўдарамі энергасістэмы Украіны, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі на Давоскім форуме. Фота: Krisztian Bocsi/Bloomberg via Getty Images

Зяленскі адзначыў, што Расія і далей можа вырабляць ракеты, бо знаходзіць спосабы абыходзіць заходнія санкцыі і атрымліваць неабходныя кампаненты.

«Усе цяпер бачаць, як Расія спрабуе замарозіць украінцаў да смерці, калі маразы дасягаюць −20 °C. А Расія не змагла б вырабіць ніводнай балістычнай ці крылатай ракеты без ключавых кампанентаў з іншых краін — і я маю на ўвазе не толькі Кітай», — сказаў Зяленскі, удакладніўшы, што гаворка ідзе таксама пра кампаненты з Еўропы, ЗША і Тайваня.

«Цяпер укладаецца шмат інвестыцый у стабільнасць вакол Тайваня, каб пазбегнуць вайны. Але ці можна зрабіць так, каб тайваньскія кампаніі не пастаўлялі электронныя кампаненты для вайны РФ? Еўропа практычна маўчыць, ЗША маўчаць, а Пуцін робіць ракеты», — заявіў Зяленскі.

Ён выказаў падзяку кожнай краіне і кожнай кампаніі, якія цяпер дапамагаюць Украіне аднаўляць разбітую энергасістэму, а таксама за ўнёсак еўрапейцаў у набыццё ракет-перахопнікаў для ЗРК Patriot праз праграму PURL.

«Але ці не было б танней і прасцей проста адрэзаць Расіі доступ да кампанентаў, якія ёй патрэбныя для ракет? Або знішчыць заводы, дзе іх вырабляюць?» — спытаў Зяленскі, перайшоўшы да тэмы дальнабойных магчымасцяў.

«Летась было вельмі шмат размоў пра дальнабойную зброю для Украіны. Усе ўжо казалі, што рашэнне вельмі блізка. Цяпер ніхто нават не згадвае пра гэта, а з расійскімі ракетамі — усё па-ранейшаму. У нас дагэтуль ёсць каардынаты заводаў, дзе іх збіраюць.

Сёння яны ляцяць па Украіне, а заўтра гэта можа быць нейкая краіна НАТА. Яшчэ ў Еўропе нам раяць не нагадваць амерыканцам пра Tomahawk, каб не псаваць настрой», — заявіў Зяленскі.

Таксама ён адзначыў, што сілы, якія спрабуюць знішчыць Еўропу, не марнуюць ні дня і дзейнічаюць нават унутры Еўрасаюза, прывёўшы ў прыклад венгерскага прэм'ера Віктара Орбана, які паслядоўна блакуе антырасійскія і праўкраінскія ініцыятывы Бруселя:

«Кожны Віктар, які жыве на еўрапейскія грошы, спрабуючы прадаць еўрапейскія інтарэсы, заслугоўвае атрымання па карку. І калі ён адчувае сябе камфортна ў Маскве, гэта не значыць, што мы павінны дазволіць еўрапейскім сталіцам ператварыцца ў маленькія Москвы. Мы павінны памятаць, што аддзяляе Расію ад усіх нас».

Каментары10

  • Filipp
    22.01.2026
    Як добра вінаваціць усіх у сваім горы.
  • Блін
    22.01.2026
    Filipp, ракеты еўрапейцы абяцалі даць год назад. Таўрусы і іншыя. Што здарылася?
    У халадаморы вінаватая расія, бо бамбіць ТЭЦ. Тут без варыянтаў.
  • Кринж
    22.01.2026
    Эх... Танней ператварыць там усё у радыеактыўную пустэчу, нават у такім разе гэта будзе лепей для навакольнага асяроддзя і для чалавецтва ў цэлым.

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць