Кіно11

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Амерыканская кінаакадэмія абвясціла намінантаў на 98‑ю прэмію «Оскар». Фільм жахаў «Грэшнікі» (Sinners) устанавіў новы рэкорд, сабраўшы 16 намінацый. «Бітва за бітвай» адзначылася 13 намінацыямі, за ёй ідуць «Марці Цудоўны», «Франкенштэйн», «Сентыментальная каштоўнасць» і «Гамнет», піша Бі-бі-сі.

Падчас цырымоніі намінавання. Фота: Emma McIntyre/WireImage

На прэмію «Оскар» за «Найлепшы фільм» прэтэндуюць: «Бугонія», F1, «Франкенштэйн», «Гамнет», «Марці Цудоўны», «Бітва за бітвай», «Сакрэтны агент», «Сентыментальная каштоўнасць», «Грэшнікі» і «Сны цягнікоў».

У намінацыі «Найлепшы рэжысёр» увайшлі Хлоя Чжаа («Гамнет»), Джош Сэфдзі («Марці Цудоўны»), Пол Томас Андэрсан («Бітва за бітвай»), Яакім Трыер («Сентыментальная каштоўнасць»), Раян Куглер («Грэшнікі»).

Рэжысёр «Бітвы за бітвай» Пол Томас Андэрсан намінаваны на прэмію «Оскар» ужо 12‑ы раз, але раней яму не ўдалося атрымаць запаветную статуэтку.

«Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю першага плана могуць атрымаць: Цімаці Шаламе («Марці Цудоўны»), Леанарда Ды Капрыа («Бітва за бітвай»), Ітан Хоўк («Блакітны Месяц»), Майкл Б. Джордан («Грэшнікі»), Вагнер Моўра («Сакрэтны агент»).

У намінацыі «Найлепшая актрыса» будуць змагацца: Джэсі Бэклі («Гамнет»), Роўз Бірн («Я б цябе штурхнула б, калі б магла»), Кейт Хадсан («Мелодыя іх мары»), Рэнатэ Рэінсве («Сентыментальная каштоўнасць»), Эма Стоўн («Бугонія»).

Сярод прэтэндэнтаў на званне «Найлепшага актора другога плана» — Бэнісіа Дэль Тора («Бітва за бітвай»), Джэйкаб Элардзі («Франкенштэйн»), Дэлрой Лінда («Грэшнікі»), Шон Пэн («Бітва за бітвай»), Стэлан Скарсгард («Сентыментальная каштоўнасць»).

Пол Мескал не трапіў у намінацыю «Найлепшы актор другога плана», нягледзячы на тое, што лічыўся адным з галоўных прэтэндэнтаў за ролю ў фільме «Гамнет».

У намінацыі «Найлепшая актрыса другога плана» ў шорт-ліст увайшлі: Эль Фанінг («Сентыментальная каштоўнасць»), Інга Ібсдотэр Лілеас («Сентыментальная каштоўнасць»), Эмі Мэдыган («Зброя»), Вунмі Масаку («Грэшнікі»), Тыяна Тэйлор («Бітва за бітвай»).

У гэтым годзе Акадэмія ўпершыню прадставіла новую намінацыю — «Найлепшы кастынг». У ёй намінаваныя фільмы: «Гамнет», «Марці Цудоўны», «Бітва за бітвай», «Сакрэтны агент» і «Грэшнікі». З 2028 года ў «Оскара» з’явіцца яшчэ адна намінацыя за найлепшую пастаноўку трукаў.

Цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» адбудзецца 15 сакавіка, весці яе зноў будзе амерыканскі комік Конан О’Браен.

У гэтым годзе Амерыканская кінаакадэмія ўвяла новыя правілы галасавання. Члены журы, якія галасуюць у той ці іншай намінацыі, павінны былі абавязкова паглядзець усе прадстаўленыя ў ёй фільмы на стрымінгавым сэрвісе арганізацыі альбо запоўніць форму з падрабязнасцямі пра наведаны кінапрагляд.

У мінулым тых, хто галасуе, заўсёды прасілі не рабіць гэтага, калі яны не паглядзелі ўсе работы намінантаў, але гэты працэс грунтаваўся выключна на сумленнасці.

Паводле задумы арганізатараў, такія меры павінны зменшыць колькасць выпадкаў, калі чальцы журы галасуюць, арыентуючыся не на самі работы, а на агульны шум вакол іх.

Каментары1

  • Sinners
    27.01.2026
    Sinners - топавая стужка! Пераглядаў 3 разы

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць