Грамадства1717

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці

Дачка былога бабруйскага журналіста Уладзіміра Усера (Лазарава) Марына Авітан у фэйсбуку паведаміла, ад чаго памёр яе бацька. Дагэтуль яна настойвала на «неабходнасці строгага захавання канфідэнцыйнасці» і свядома не давала грамадскасці ніякай інфармацыі, але пасля выступлення па БТ былога суседа Усера па кватэры ў Беластоку Анатоля Вайцяхоўскага спыніла маўчанне.

Уладзімір Усер

«Ніякіх пабояў не было. Мой бацька не паміраў у выніку гвалту.

Прычына смерці афіцыйна ўстаноўленая і зафіксаваная дакументальна: цяжкая форма хранічнага цукровага дыябету, інсулінавая кома, а таксама сур'ёзныя сардэчна-сасудзістыя захворванні, якія мелі ў тым ліку генетычную прыроду.

Увесь працэс яго затрымання знаходзіўся пад кантролем хуткай медыцынскай дапамогі, якая прысутнічала на месцы і ажыццяўляла неабходны медыцынскі кантроль у адпаведнасці з устаноўленымі працэдурамі», — падкрэслівае жанчына.

Дала яна ацэнку і актыўнасці Анатоля Вайцяхоўскага:

«Усе заявы і версіі, якія распаўсюджваюцца Анатолем Вайцяхоўскім, з'яўляюцца свядомай хлуснёй і маніпуляцыяй і не маюць нічога агульнага з рэальнасцю. Іх мэта відавочная — дыскрэдытаваць дзяржаву, якая прыняла майго бацьку і дала яму палітычную абарону, а таксама стварыць інфармацыйнае прыкрыццё для спробы апраўдаць чыёсьці вяртанне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Перад кім і з якой мэтай патрабуецца падобнае «апраўданне», застаецца адкрытым пытаннем».

Марына Авітан кажа, што Вайцяхоўскі, жывучы з Усерам, меў доступ да яго банкаўскай карткі, асабістага камп'ютара, тэлефона і асабістых рэчаў, а таксама ведаў дакладны баланс грашовых сродкаў на яго карце. У сукупнасці з тым, што ён вывез асабістыя дакументы Усера за межы Польшчы, гэта, на думку жанчыны, «сведчыць пра наяўнасць уласных, далёка не бескарыслівых інтарэсаў».

«Я б сур'ёзна задумалася над тым, чаму спадар Анатоль з такой настойлівасцю спрабуе атрымаць інфармацыю пра майго бацьку, пра яго цела і ўсе абставіны таго, што адбылося. На гэтым фоне падобная актыўнасць выглядае не клопатам, а спробай стварыць патрэбны яму інфармацыйны шум», — канстатуе яна.

Нагадаем, што ў лістападзе 2025‑га ў беластоцкую кватэру, дзе Вайцяхоўскі жыў разам з 69‑гадовым бабруйчанінам Уладзімірам Усерам (Лазаравым) уварваліся восем чалавек са зброяй і ў бронекамізэльках — гэта былі польскія спецслужбы. У кватэры правялі ператрус, а Лазарава забралі па падазрэнні ў шпіянажы. У пачатку снежня стала вядома пра смерць 70‑гадовага Усера, якога з-за цяжкага стану здароўя браць пад варту ўрэшце не сталі.

Да шпіянажнай гісторыі абодва суседы ўляпаліся ў прапагандысцкі фільм БТ. Па замове прапагандыстаў, якія назваліся актывістамі з Вільні, якія хочуць дапамагчы з фінансаваннем тым, каму цяжка ў эміграцыі, Вайцяхоўскі і Усер запісалі відэа, у якім расказалі пра ўсе мінусы жыцця ў замежжы.

Анатоль Вайцяхоўскі знік з поля зроку неўзабаве пасля смерці Усера, а 12 студзеня ён з’явіўся ў прапагандысцкім відэа на дзяржаўным тэлебачанні. У роліку сцвярджалася, што перад гібеллю Усер нібыта напісаў заяву ў спецыяльную камісію па вяртанні, але памёр, так і не атрымаўшы адказу.

Каментары17

  • Кринж
    24.01.2026
    Іх мэта відавочная — дыскрэдытаваць дзяржаву, якая прыняла майго бацьку і дала яму палітычную абарону.
    ////
    Малайчына Марына Авітан, не ўдзельнічае ў прапагандонскім паскудтве і дала сваю адзнаку вайцяхоўскаму.

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • Кринж
    24.01.2026
    Я разумею і паважаю твой поінт, але таксама важна называць рэчы сваімі імёнамі. Ну ды бог з ім..
    Як я зразумеў гэты.... вайцяхоўскі агент недарэка і маргінал па-жыцці, які нічога карыснага сваім гаспадарам не прынес і нікуды асабліва не трапіў і нават працаўладкавацца нармальна не здолеў..) бо занадта тупы і лянівы, а лукашыстам выбіраць не выпадае бо ў саміх узровень ніжэй за плінтус. Вось яны і зрабілі суп з сякеры.
  • Хм...
    24.01.2026
    такая сабе рэабілітацыя польскай рэпутацыі... Зразумела, пра гвалт - хлусня. У добрых польскіх паліцыянтаў я не веру, і тое, што пры затрыманні ён мог атрымаць тумакоў - цалкам верагодна, але зразумела прычына смерці іншая. Але ж нязручныя пытанні нікуды не знікаюць... Чаму ён з гэтымі усімі захворваннямі жабраваў? Чаму ніхто яму не дапамог і ён быў вымушаны чапляцца за любы самы сумнёўны заробак? Дзе былі польскія сацыяльныя службы? Чаму з такім букетам яго нават пасла арышту не змясцілі у шпіталь? Што гэта кажа пра адносіны да чалавека ў Польшчы?

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць