Грамадства

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

Пайшоў з жыцця самы апантаны кінамеханік Беларусі, які з савецкіх часоў адзін падтрымліваў працу аўтэнтычнага відэасалона ў невялікім райцэнтры. Сяргей Барысенка да апошняга марыў пра стварэнне музея кіно.

Восенню мінулага года Onlíner расказваў пра ўнікальны відэасалон, які працуе ў невялікім горадзе Сянно яшчэ з савецкіх часоў. Яго сваімі рукамі стварыў і падтрымліваў на працягу 35 гадоў кінамеханік Сяргей Барысенка. 24 студзеня Сяргея Андрэевіча не стала, піша выданне. 

Калі ў лістападзе ён прымаў журналістаў у гасцях, то з энтузіязмам расказваў пра справу свайго жыцця, бадзёра дзяліўся планамі стварэння музея кіно, разважаў пра магчымасць адкрыць у відэасалоне яшчэ адну залу…

Смерць Сяргея Андрэевіча ад цяжкай хваробы пацвердзіў выданню яго блізкі сябар:

— Сяргея не стала 24 студзеня. Пра яго хваробу ведалі толькі самыя блізкія. Вы калі да яго прыязджалі, то бачылі ўжо моцна схуднелым, а ён жа заўсёды быў здаровы дзяцюк, майстар на ўсе рукі. У апошнія месяцы ён ужо рыхтаваўся, раздаваў усім указанні, завяршаў справы. Хацеў паспець дабудаваць другі дом, каб пакінуць яго дачцэ, але не паспеў…

Што будзе далей з легендарным відэасалонам, невядома. Самаробныя залы зараз знаходзяцца пад кіраваннем райвыканкама.

Пасля публікацыі інтэрв'ю з Сяргеем Андрэевічам журналісты атрымалі сотні цёплых водгукаў як ад жыхароў Сянно, якія ведалі і любілі гарадскога «ахоўніка кіно» з дзяцінства, так і ад іншых беларусаў.

«З савецкага часу я хварэю на гэта: гэта гісторыя, гэта ўсё маё жыццё. Ні разу не было такога, каб сеанс у мяне «прапаў», калі людзі чакаюць. Кіно павінна адбыцца пры любым надвор'і. А як інакш?» — казаў тады Сяргей Барысенка.

Каментары

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць