Свет22

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША

Еўрапейскі саюз вырашыў актыўна шукаць альтэрнатывы амерыканскаму звадкаванаму прыроднаму газу. Пасля таго як ЗША сталі галоўным пастаўшчыком ЗПГ для Еўропы замест расійскага «Газпрама», у Бруселі ўзнікла трывога з-за празмернай залежнасці ўжо ад Вашынгтона, піша Politico.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Асаблівую занепакоенасць выклікалі заявы новага прэзідэнта ЗША пра магчымыя мыты для Еўропы і нават пагрозы ў дачыненні да Грэнландыі. Дзеля гэтага і робяцца крокі, каб пазбегнуць ужо новай залежнасці.

Як паведаміў Politico еўракамісар па энергетыцы Дан Ёргенсэн, Еўракамісія вядзе перамовы аб паглыбленні энергетычнага супрацоўніцтва з Канадай, Катарам і Алжырам, а таксама працуе над замяшчэннем расійскага ядзернага паліва. Хоць ЕС не імкнецца да гандлёвай вайны з ЗША, у саюзе ўсё мацней адчуваюць рызыку «замены адной залежнасці іншай».

За апошнія гады пастаўкі амерыканскага ЗПГ у Еўропу рэзка выраслі: у 2025 годзе яны склалі больш за палову ўсяго імпарту звадкаванага газу ў ЕС і Вялікабрытаніі. Амаль чвэрць усяго газу, які цяпер спажывае Еўрасаюз, паступае з ЗША.

У той жа час сусветны рынак ЗПГ хутка пашыраецца. Канада ўжо пачала экспарт газу і плануе запуск новых праектаў, а Катар рыхтуецца істотна павялічыць вытворчыя магутнасці. У цэлым з другой паловы дзесяцігоддзя прапанова ЗПГ у свеце будзе значна перавышаць ранейшыя аб’ёмы. Гэта дазволіць Еўропе мець значна больш альтэрнатыўных крыніц паставак — не толькі замест расійскага, але і замест амерыканскага газу.

Каментары2

  • бабруйчанін
    28.01.2026
    )))Глядзі мой камент наконт залежнасці ЭЗ ад ЗПГ ЗАШ ( 2 тыдні таму ці год таму))
    Хрэн ад Трампа ці рэдзька Пу..
  • Еўраскептык
    30.01.2026
    Гляджу я на брусэльскіх чынушэй і дзіву даюся ад таго, якія яны прымітыўныя і недальнабачныя. Дзеля дурных прынцыпаў яны скочаць ад адной залежнасці да іншай і падчас гэтых дзеянняў наносяць шкоду эканоміцы Еўразвяза.
    Чаму нельга прызнаць, што купля таннага газа з Расіі гэта амаль безальтэрнатыўны варыянт для развіцця эканомікі і дабрабыту насельніцтва?

    пы.сы ўжо гатовы атрымаць 10000000 мінусаў ад ніўскай аўдытарыі. Гы гы

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі17

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць