Прэзідэнт Украіны сёння падчас сустрэчы з журналістамі заявіў, што Кіеў не аддасць Данбас і Запарожскую АЭС без бою.

Таксама Зяленскі зазначыў, што паміж Украінай і Расіяй не было ніякіх прамых перамоў ці прамых пагадненняў аб спыненні ўдараў па энергетычных аб’ектах.
Паводле кіраўніка Украіны, акрамя двух праблемных пытанняў, Украіна згаджаецца з іншымі пунктамі амерыканскага мірнага плана. У той жа час украінскі бок спадзяецца на сілу ЗША, якая зможа прымусіць расіян выконваць гэтыя пункты.
«Я называю гэта амерыканскім планам. Мы публічна вядзём дыскусію менавіта так. Гэта амерыканскі план, у якім сёння ёсць 20 пунктаў. Мы працуем над двума пунктамі. Што датычыцца астатніх пунктаў, якія ў гэтым плане ёсць, мы згаджаемся. Гэта мая пазіцыя. І мы спадзяёмся на сілу Злучаных Штатаў Амерыкі, каб расійскі бок таксама згаджаўся з усімі пунктамі, якія Амерыка распрацавала, акрамя таго, што мы ўжо чулі», — адзначыў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны заявіў, што хоча падпісаць гарантыі бяспекі да фінальнага рашэння аб завяршэнні вайны.
Ён адзначыў, што проста дэкларацый «кааліцыі рашучых» аб гатоўнасці ўвесці войскі ва Украіну недастаткова, бо парламенты гэтых краін іх не зацвердзілі.
Зяленскі таксама выключыў магчымасць перамоваў у Маскве ці Мінску, але запрасіў Пуціна ў Кіеў.
-
Германія запускае з Украінай сумесную вытворчасць дронаў-перахопнікаў і выдзяляе 1,35 млрд еўра дапамогі
-
У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных
-
Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары