Спорт11

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць

Фінал чэмпіянату Нацыянальнай футбольнай лігі Super Bowl 2026, які адбудзецца праз тыдзень, 8 лютага, можа стаць самай папулярнай тэлетрансляцыяй у гісторыі: канал NBC чакае аўдыторыю памерам у 130 млн гледачоў. 

Super Bowl летась. Фота: Mitchell Leff / Getty Images

Традыцыйна эфір Super Bowl з’яўляецца самай дарагой пляцоўкай для рэкламы: за 30 секунд экраннага часу кампаніі плацяць ад $8 да 10 млн, а ўвесь рэкламны інвентар распрадаецца за паўгода да самага мерапрыемства.

Фінал чэмпіянату Нацыянальнай футбольнай лігі (маецца на ўвазе амерыканскі футбол) Super Bowl 2026 адбудзецца 8 лютага на стадыёне Levi's Stadium у Санта-Клары (штат Каліфорнія).

У фінале (Super Bowl LX) згуляюць «Нью-Інглэнд Пэтрыётс» і «Сіэтл Сіхокс».

Сёлета самы чаканы выступ на арэне — рок-групы Green Day, а хэадлайнерам Super Bowl стане пуэртарыканскі рэпер Bad Bunny, які ўжо ў гэту нядзелю можа адхапіць «Грэмі».

Акрамя таго, перад матчам амерыканскі гімн выканае Чарлі Пут. На сцэну таксама выйдуць шматразовая ўладальніца статуэткі «Грэмі» Брэнда Карлайл і R&B-выканаўца Како Джонс.

Чакалася, што на мерапрыемстве выступяць Тэйлар Свіфт або Адэль, але першая не дамовілася з арганізатарамі па фінансавых умовах, а другая адмовілася выступаць з-за «занадта моцнага акцэнту шоу на відовішчнасць, а не на музыку».

Трансляцыя Super Bowl штогод ставіць рэкорды па ўвазе аўдыторыі. За мінулагоднім турнірам у прамым эфіры сачылі 127,7 млн гледачоў у ЗША, што зрабіла яго самай папулярнай тэлетрансляцыяй у гісторыі. У гэтым годзе арганізатары чакаюць пераадолець планку ў 130 млн.

Чакаецца рэклама ад Pepsico, якую зняў новазеладзец Тайка Вайціці. Паводле сюжэту белы мядзведзь будзе тэсціць кока-колу і пэпсі.

Будзе рэклама сэрвісу дастаўкі ежы Uber Eats з акцёрам Мэцью Макконахі. Лэдзі Гага будзе рэкламаваць нерухомасць ад Rocket, а актрыса Эль Фанінг — маянэз. 

Будуць таксама прарэкламаваныя чыпсы Lays (акцёр, дакладней, яго рука трымаецца ў таямніцы). Pringles прарэкламуе Сабрына Карпентэр, якая таксама прэтэндуе на «Грэмі» за найлепшую пенсю.

Амерыканская кампанія па стварэнні інтэрнэт-сайтаў Squarespace зняла рэкламу з удзелам Эмы Стоўн. Не дзіва, што рэжысёрам выступіў Ёргас Ланцімас, вядомы па фільмах «Небаракі», «Бугонія», «Фаварытка», «Забойства свяшчэннага аленя» і «Лобстар».

Сюжэт роліка, выкананага ў стылістыцы чорна-белага кароткаметражнага кіно і знятага на плёнку ў Лондане, пакуль трымаецца ў таямніцы, але ў тызеры быў паказаны драматычны кадр са Стоўн са слязьмі на вачах.

AdCut

Каментары1

  • Žvir
    31.01.2026
    Dziakuj. :))) Zahalovak - supier ! Dobra pasmiajaŭsia...:))

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў8

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць