Навука і тэхналогіі22

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная

Планы SpaceX аб стварэнні арбітальнай сеткі цэнтраў апрацоўкі звестак у Расіі ўспрынялі як стратэгічную пагрозу. Вайсковыя эксперты лічаць, што гаворка ідзе пра новы этап мілітарызацыі космасу і рызыку страты тэхналагічнага парытэту з ЗША.

Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Як паведамляе The Verge, 30 студзеня кампанія SpaceX падала заяўку ў Федэральную камісію сувязі ЗША (FCC), у якой просіць дазволіць запуск да аднаго мільёна спецыялізаваных спадарожнікаў для стварэння арбітальнай сеткі цэнтраў апрацоўкі звестак. Сузор’е спадарожнікаў плануецца размясціць на нізкай калязямной арбіце.

Асноўная ідэя праекта — вынесці энергаёмістую вылічальную інфраструктуру за межы Зямлі. Спадарожнікавыя цэнтры апрацоўкі даных павінны працаваць пераважна на сонечнай энергіі і абменьвацца інфармацыяй паміж сабой праз лазерныя каналы сувязі. Паводле задумы SpaceX, гэта дазволіць знізіць выдаткі на электраэнергію і астуджэнне — ключавыя праблемы наземных дата-цэнтраў.

Акрамя таго, арбітальныя ЦАД не патрабуюць зямельных участкаў і не спажываюць ваду, што робіць іх менш канфліктнымі з пункту гледжання экалогіі і інтарэсаў мясцовых супольнасцяў.

Апісваючы праект, SpaceX ужывае надзвычай амбіцыйную рыторыку, называючы яго «першым крокам да цывілізацыі II тыпу паводле шкалы Кардашова». Гаворка ідзе пра гіпатэтычны ўзровень развіцця, пры якім чалавецтва здольнае выкарыстоўваць практычна ўсю энергію, якую выпраменьвае Сонца.

Што кажуць у Расіі?

У Расіі асцерагаюцца, што такая арбітальная сетка ЦАД можа стварыць для ЗША і іх саюзнікаў глабальную платформу для аператыўнай апрацоўкі разведвальных даных, кіравання аўтаномнымі сістэмамі ўзбраення і правядзення складаных кібераперацый.

Фактычна космас у гэтым выпадку ператвараецца з асяроддзя сувязі і назірання ў паўнавартасны вылічальны тэатр ваенных дзеянняў.

Асобную трывогу ў Z-каналах Расіі выклікае тое, што SpaceX ужо з’яўляецца ключавым пастаўшчыком сувязі для Узброеных сіл Украіны.

Пераход ад інтэрнэт-сэрвісаў да інтэграцыі баявых рашэнняў, заснаваных на штучным інтэлекце, можа прывесці да рэзкага ўзмацнення ўкраінскага войска. Прыкметы такой трансфармацыі з’яўляюцца ўжо цяпер: у Кіеве публічна заяўляюць пра сумесную працу са SpaceX па змене механізмаў функцыянавання Starlink у зоне баявых дзеянняў.

Праект Маска разглядаецца як магутны драйвер развіцця мікраэлектронікі, штучнага інтэлекту і высокатэхналагічнага праграмнага забеспячэння. Ва ўмовах санкцый і абмежаванага доступу да перадавых тэхналогій Расія рызыкуе канчаткова замацавацца ў ролі тэхналагічна залежнай дзяржавы. Акрамя таго, дамінаванне амерыканскай прыватнай кампаніі ў блізкім космасе можа істотна звузіць расійскія камерцыйныя магчымасці ў сферах сувязі, маніторынгу і навігацыі.

Кітай таксама ўжо абвясціў уласную пяцігадовую праграму стварэння «касмічнага воблака». Гэта сведчыць пра тое, што ключавыя глабальныя гульцы ўспрымаюць арбітальныя вылічальныя сістэмы як стратэгічны кірунак развіцця.

На гэтым фоне расійскія планы выглядаюць сціпла. Пакуль ЗША і Кітай рыхтуюцца да новага этапу касмічнай канкурэнцыі, Расія толькі пачынае фармаванне ўласнай нізкаарбітальнай групоўкі — і ў значна меншых маштабах. Да канца наступнага года Масква плануе вывесці на нізкую калязямную арбіту 300 спадарожнікаў розных тыпаў, а не спецыялізаваных вылічальных цэнтраў.

Погляд заходніх экспертаў

Разам з тым заходнія эксперты адзначаюць, што гаворка пакуль ідзе выключна пра заяўку і канцэпцыю. Яны сумняваюцца, што Федэральная камісію па сувязі ЗША ўхваліць разгортванне настолькі маштабнай сеткі ў заяўленым выглядзе. У самой SpaceX, аднак, не хаваюць, што максімальныя лічбы часта выкарыстоўваюцца як стартавая пазіцыя («запыт з запасам») для перамоў з рэгулятарамі.

Дадатковую крытыку праект выклікае праз патэнцыйны рэзкі рост колькасці аб’ектаў на калязямной арбіце. На фоне ўжо існай праблемы касмічнага смецця і рызыкі сутыкненняў эксперты папярэджваюць, што нават частковая рэалізацыя планаў Маска можа істотна павялічыць нагрузку на арбітальную інфраструктуру і пагоршыць бяспеку палётаў.

Асобную трывогу выклікаюць планы размяшчэння шчыльных груповак спадарожнікаў, калі дзясяткі апаратаў павінны рухацца на адлегласці ўсяго 100—200 метраў адзін ад аднаго — такая схема не мае прамых аналагаў у сучаснай касмічнай практыцы.

Эксперты папярэджваюць, што любы збой у сістэме кіравання або рухавіку аднаго з апаратаў у такіх умовах можа прывесці да ланцуговых аварый усёй групоўкі.

Яшчэ адна праблема звязаная з адводам цяпла ў вакууме: у космасе лішняя цеплавая энергія ад электронікі можа выводзіцца толькі праз цеплавое выпраменьванне. Для гэтага выкарыстоўваюцца інфрачырвоныя радыятары, якія, як папярэджваюць астраномы, могуць перашкаджаць назіранням.

Акрамя гэтага, у адрозненне ад наземных дата-цэнтраў, арбітальныя ЦАД практычна немагчыма рамантаваць. Любая сур’ёзная няспраўнасць азначае страту дарагога абсталявання і павелічэнне колькасці «мёртвых» аб’ектаў на арбіце.

Такім чынам, сукупнасць праблем робіць хуткую і поўную рэалізацыю такога праекта малаверагоднай.

Каментары2

  • идея отличная
    03.02.2026
    но престарелые патриархальные паразиты будут против
  • М
    04.02.2026
    Расея супраць там дзе яна нічога зрабіць ня можа. Дзе зрабіць можа, на меркаваньні йіншых напляваць

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі2

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

У Польшчы распавялі пра затрыманага беларускага шпіёна

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг6

Кім быў Эль Менча, самы шуканы наркабарон Мексікі, якога забілі ўчора ў ходзе спецаперацыі ў штаце Халіска1

«Калі даведаліся, што да чаго, былі ў шоку». Мінская рыэлтарка цудам выратавала дзяўчыну ад страты кватэры4

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі35

Нямецкі палітык выкрыў расійскую шпіёнку на сустрэчы Зяленскага і Мерца ў Берліне3

«Ёй казалі: «Вы прыдурваецеся?» Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву з інсультам, што аслепла ў калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»8

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць