Былая беларуская лёгкаатлетка Юліяна Рахманава, якая мае досвед удзелу ў Алімпійскіх гульнях у 2008 годзе, распавяла, якое значэнне на дыстанцыі 400 метраў мае памер грудзей.

— Бывалі моманты, калі я падала. І гэта на адборачных спаборніцтвах, калі ішла вельмі жорсткая барацьба. Літаральна долі, мілісекунды, сотыя, разумееце? І вось фінішная рыса, і кожная хоча быць першай. Калі ты ўжо бачыш гэтую рысу, апошнія крокі, і сіл няма нагу падняць. Але ўсё адно перасякаеш. Як у нас лічаць? Па грудзях.
— То-бок, калі грудзі большыя, то лепш?
— Так, у пэўнай ступені. Смешна, але ўсё ж. Хтосьці спрабуе плячом, але заўсёды лічаць строга па грудзях. І вось спартсменкі выгінаюцца, і я выгібалася. Ёсць фотафініш, які фіксуе… Бывалі моманты, калі я была шчаслівая — упала, «падралася», але перамагла, — сказала Юліяна ў інтэрв’ю Bet News.

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2026
Італьянская біятланістка перад самым стартам зімовай Алімпіяды праваліла допінг-тэст
Беларускім таэквандыстам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам
Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары
Affirmative, цыцкі гэта заўсёды добра, заўсёды крута, заўсёды прыгожа. -трохі дараскрыю тэму цыцак.