Грамадства44

Беларускія санаторыі ўраўнуюць цэны на адпачынак для беларусаў і расіян

Беларускія санаторыі рыхтуюцца спыніць практыку, калі для беларусаў адпачынак каштаваў танней, чым для расіян. Тлумачаць гэта адзінай цэнавай палітыкай для ўсіх грамадзян так званай Саюзнай дзяржавы. На практыцы, выглядае, гэта азначае, што беларусам прыйдзецца плаціць па расійскіх цэнніках.

Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні Генадзь Балбатоўскі, пытанне ўжо вырашана на ўзроўні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Калі раней беларускія санаторыі традыцыйна трымалі ніжэйшыя цэны для суайчыннікаў, каб зрабіць адпачынак даступным, то цяпер будзе інакш, піша «Спутнік».

Паводле слоў Балбатоўскага, «вядзецца планамерная работа па выпрацоўцы адзінай цэнавай палітыкі і стварэнні роўных правоў для грамадзян Саюзнай дзяржавы».

«Дарэчы, гэта была тэма для абмеркавання на саюзным Саўміне ў панядзелак. Прынята рашэнне, гэта значыць паслядоўна на працягу года гэтую работу завяршыць», — сказаў Балбатоўскі.

Каментары4

  • LB
    05.02.2026
    Цяпер адныя масквiчы, пiцерцы будуць, а не беларусы з Баранавiч, Гродна, цi Вiлейкi. У каго больш грошаў той i замаўляе. Мясцовыя дазволiць не змогуць затое з Масквы, якая па насельнiцтву больш за Беларусь, панаязджаюць каралi жыцця са сваiмi маскоўскiмi пантамi.
  • Alex
    05.02.2026
    Грошыкi скончылiся. Ацяпленне, потым асвятленне, цяпер санаторыi.
  • 05.02.2026
    Калі ўжо зроўняцца 35 " зарплаты " мінчукоў і масквічоў ?

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі152

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву23

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць