Свет

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да Супербоўла. Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Рэжысёр Ёргас Ланцімас прэзентаваў рэкламны ролік да Супербоўла-2026, у якім зняў сваю музу Эму Стоўн.

Паводле сюжэту, Эма Стоўн жыве ў вялікім замку пасярод мора і марна спрабуе зарэгістраваць інтэрнэт-сайт з даменным імем, аналагічным свайму імені і прозвішчы. Усе спробы марныя, і Эма разбівае ноўтбукі.

Эма пастаянна псіхуе, злуецца, ноўтбукі няўхільна ламаюцца і знішчаюцца.

Рэкламу замовіла амерыканская кампанія па стварэнні інтэрнэт-сайтаў Squarespace. Ролік зняты ў чорна-белых колерах.

Фінал па амерыканскім футболе (Super bowl 2026) пройдзе ў гэту нядзелю ў Санта-Клары ў Каліфорніі, калі ў Беларусі будзе глыбокая ноч. У фінальным паядынку згуляюць «Нью-Інглэнд Пэтрыётс» і «Сіэтл Сіхокс».

Трансляцыя можа стаць самай папулярнай тэлетрансляцыяй у гісторыі: канал NBC чакае аўдыторыю памерам у 130 млн гледачоў.

Традыцыйна эфір Super Bowl з’яўляецца самай дарагой пляцоўкай для рэкламы: за 30 секунд экраннага часу кампаніі плацяць ад $8 да 10 млн, а ўвесь рэкламны інвентар распрадаецца за паўгода да самага мерапрыемства.

Хэадлайнерам Super Bowl стане пуэртарыканскі рэпер Bad Bunny, які ўжо ў мінулую нядзелю выйграў «Грэмі». Перад матчам амерыканскі гімн выканае Чарлі Пут.

Чакаецца рэклама ад Pepsico, якую зняў новазеладзец Тайка Вайціці. Паводле сюжэту белы мядзведзь будзе тэсціць кока-колу і пэпсі.

Будзе рэклама сэрвісу дастаўкі ежы Uber Eats з акцёрам Мэцью Макконахі. Лэдзі Гага будзе рэкламаваць нерухомасць ад Rocket, а актрыса Эль Фанінг — маянэз. 

Будуць таксама прарэкламаваныя чыпсы Lays (акцёр, дакладней, яго рука трымаецца ў таямніцы). Pringles прарэкламуе Сабрына Карпентэр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна28

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна28

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць