Беларускім плыўцам-юніёрам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам
Еўрапейская федэрацыя водных відаў спорту памяняла правілы ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у сваіх спаборніцтвах. Цяпер юнакі і юніёры з Беларусі і Расіі могуць выступаць на міжнародных турнірах пад уласнымі дзяржаўнымі сцягамі.

Абмежаванні для спартсменаў з беларускімі і расійскімі пашпартамі ў юнацкіх і юніёрскіх катэгорыях знятыя як у індывідуальных, так і ў камандных відах. На ўсіх спаборніцтвах ім дазволена ўдзельнічаць без дадатковай праверкі біяграфічных звестак, з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі, формы, гімнаў і іншых афіцыйных элементаў — пры ўмове, што нацыянальныя федэрацыі маюць дзейную акрэдытацыю ў European Aquatics.
Пры гэтым дарослыя спартсмены і прадстаўнікі каманд па-ранейшаму могуць выступаць толькі пасля атрымання нейтральнага статусу.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары