«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах
Беларусы ў сацсетках актыўна адрэагавалі на тое, як беларускія гарады патанулі ў цемры вечарам 4 лютага. Людзі дзеляцца сваімі назіраннямі, незадаволеннем, а таксама іранічнымі жартамі.
Фота: сацсеткі
«Б**, а дзе святло ў горадзе? Гэта ж жах, нічога не відаць, столькі аварый будзе… Цемрадзь, як дзецям і старым хадзіць…» — піша жыхарка Мінска.
«Я не тое што ў шоку, я ў жаху. 18:00, праспект Незалежнасці, на вуліцы рэальна цёмна, асвятленне адсутнічае. Уключылі ў 19:00. Бяспека хер каго хвалюе. А далей што? Мы ў каменным веку, ці што?» — абураецца іншая.
«Еду па горадзе, цемра як у лесе. У дварах цемра. У пад’езд, каб трапіць, трэба свяціць ліхтарыкам на кнопкі дамафона. […] Для чаго такая эканомія? Лячыць людзей пасля ДТЗ, збітых пешаходаў, траўмаў ад падзення ў цёмных дварах можа быць даражэй, хіба не», — задаецца рытарычным пытаннем іншы карыстальнік.
«18:49 на вуліцах Мінска поўная цемра. Указ у дзеянні. Падышла да акна і здзівілася. Горада не бачна, у цемры рухаюцца аўтамабілі. […] Вось цяпер думаю, як у такія неасветленыя перыяды пераходзіць дарогу, як аўтамабілям перасякаць буйныя скрыжаванні? Гэта ж якраз час пік і людзі вяртаюцца дахаты (на працу будзе тая ж гісторыя, мяркуючы па ўсім). Можна ж пакінуць з ліхтарамі хоць бы скрыжаванні!», — дзівіцца таму, што бачыць з акна, мінчанка.
«Мабыць, усім нам трэба купляць налобныя ліхтарыкі і ў пакеце з сабой насіць соль з пяском, на ўсялякі выпадак. Ёсць тратуары, якія добра пачысцілі да лёду, а пасыпаць, відаць, і рукі не дайшлі, і трактар не даехаў.
Цёмна, цемрадзь проста ў 18:40 і месцамі «прыемны» галалёд. Упасці лёгка і даросламу чалавеку. Пра старых, дзяцей і інвалідаў-вазочнікаў увогуле маўчу. Іх надвор'е і нашы камунальнікі проста «заперлі» дома», — абураецца яшчэ адзін карыстальнік.
Многія беларусы адзначаюць, што кіраванне аўтамабілем стала вельмі складаным у цемры:
«Праехаць нерэгуляваны пешаходны пераход — гэта квэст. Яго не відаць з-за святла сустрэчных фар увогуле. Мабыць, кожнаму трэба спыніцца, выйсці з аўто і праверыць, ці няма пешахода».
«Ехала ў гэты час па праспекце. Гэта, канешне, кашмар. Час пік. Усе як сляпыя кацяняты. А ў спальным раёне ўвогуле бяда. Ёсць там хто на пешаходным, няма… Ну і як у гэты час дзеці, якія ў другую змену вучацца, ідуць са школы… Цемра, не бачна ні люка, ні ямы, ні канавы… Пра іх ніхто не падумаў, шкада…»
«Па-мойму, гэта трындзец нейкі! На МКАД усе тармозяць і баяцца перастройвацца!»
«Ну адключаць святло ў Мінску так, каб у дварах было цёмна, а на дарогах таксама адсутнічала святло — так сабе ідэя. Вэлкам ДТЗ, вэлкам людзі, якія падаюць на лёдзе, вэлкам крадзяжы і гвалт», — прарочыць яшчэ адзін мінчук.
Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота з сацсетак
«— Чаму ў Мінску не гараць ліхтары?
— Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны», — жартуюць у каментарах.
«Апладзірую стоячы гэтаму геніяльнаму рашэнню ўключаць вулічнае асвятленне пасля 19-й. Усе едуць дахаты ў абсалютнай цемры, якая праразаецца сляпучым святлом фараў. Пешахода можна толькі як сілуэт на фоне снега адрозніць. Нормы ўзроўню асветленасці выйшлі ў акно.
А вось падсветку фасадаў чамусьці ўключаюць як звычайна. Трэба тэрмінова разабрацца!», — іранізуе тыктокер.
Бульвар Мулявіна ў Мінску. Фота з сацсетак
Мінск і іншыя гарады пагрузіліся ў цемру на наступны дзень пасля заўвагі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас нарады па развіцці Віцебскай вобласці ён зладзіў разнос чыноўнікам за безгаспадарлівасць: абурыўся, што ліхтары на вуліцах «загараюцца занадта рана», а на вулічнае асвятленне ідзе «неапраўдана шмат грошай».
Лукашэнка даручыў уключаць вулічныя ліхтары не раней за 19‑20 гадзін, а выключаць не пазней за 7-ю. Як бачым, энергетычныя службы адрэагавалі маланкава.
А пакуль беларусы абураюцца, дзяржаўныя пропагандысты ўжо пачалі апраўдваць новаўвядзенне.
«Цяпер у нас не Лас-Вегас, цяпер і нармальна, і добра. Больш душэўнасці цяпер, праведнасці. Урэшце, вечарам дома каханнем трэба займацца», — здзекуецца з людзей у добра асветленай студыі Рыгор Азаронак.
Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну
Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу99
Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос2727
У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна55
У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць1111
Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын99
Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын9
Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў4545
Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў45
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу1313
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу13
Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў66
Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў6
Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц1111
Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11
Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку3737
Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37
Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна5050
Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50
На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны1111
На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11
Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска55
Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5
Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі1515
Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15
На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі22
На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2
Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба77
Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба7
Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance22
Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2
Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд44
Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4
Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў1010
Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10
Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага6262
Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага62
Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў1515
Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15
Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў45
У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам
Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу13
Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў6
«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ
Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3
Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках
Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11
Каментары