Грамадства66

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў

У Беларусі пашыраны пералік асоб, якія падлягаюць абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Зроблена гэта законам ад 2 лютага 2026 года № 130-З. Ён апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале.

Напрыклад, дактыласкапіі будуць падлягаць такія катэгорыі грамадзян Беларусі (за выключэннем непаўналетніх да 14 гадоў і асобаў старэйшых за 75):

— якія набылі грамадзянства (падданства) замежнай дзяржавы або атрымалі дазвол на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, якія праінфармавалі пра гэта органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы Беларусі ва ўстаноўленым парадку;

— якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і сталі на консульскі ўлік грамадзян, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Беларусі, у дыпламатычных прадстаўніцтвах або консульскіх установах Беларусі.

Гэта новаўвядзенне ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2027 года.

Каментары6

  • мужчины
    05.02.2026
    мужчин же они всех поголовно дактилоскопировали много лет назад, так что это коснется женщин
  • Woodoo Cult
    05.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • kto tam
    05.02.2026
    Как насчёт прочитать внимательно?
    якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і сталі на консульскі ўлік грамадзян, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Беларусі, у дыпламатычных прадстаўніцтвах або консульскіх установах Беларусі.
    Кого поголовно дактилоскопировали много лет назад? Тех кто пастаянна пражываюць за межамі Беларусі? 🤦‍♀️🤦‍♀️🤦‍♀️

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць