Грамадства

Вайскоўца з роты ганаровай варты, які пасля працаваў у ахове дыппрадстаўніцтваў, асудзілі за палітыку

31‑гадовага Максіма Сямітку затрымалі амаль год таму.

Максім Сямітка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Максім Сямітка нарадзіўся 8 студзеня 1995 года. Родам ён з Гомельшчыны — вучыўся ў школе №2 у Нароўлі, пазней жыў у Мазыры і Калінкавічах.

Падчас набору ў армію Сямітка трапіў у элітнае падраздзяленне — роту ганаровай варты, якая ўдзельнічае ва ўрачыстых мерапрыемствах дзяржаўнага ўзроўню. Туды бяруць толькі хлопцаў высокага росту з правільнымі рысамі твару. Мяркуючы па сацсетках, Максім пайшоў на дэмбель у 2016 годзе.

Максім Сямітка (злева) падчас службы. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Пасля войска Максім пайшоў працаваць у міліцыю. З ліпеня 2016 года ён служыў у Дэпартаменце аховы МУС. Сямітка быў міліцыянерам-кіроўцам у спецыяльным батальёне, служба якога звязана з аховай дыпламатычных прадстаўніцтваў. У 2019‑м даслужыўся да звання старшага сяржанта міліцыі.

Дакладна невядома, дзе ён працаваў апошнім часам.

Апошні раз Максім быў анлайн ва «Укантакце» 23 лютага 2025 года, праз два тыдні пасля таго, як стала вядома пра ўзлом чата канала «Беларускі Гаюн».

Максіма Сямітку асудзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Падобна, што па справе Гаюна.

Яму прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію. У сацсеткі Сямітка не вярнуўся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць