Свет1212

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яму ўдалося прадухіліць некалькі ядзерных войнаў у свеце, у тым ліку магчымы ядзерны канфлікт паміж Расіяй і Украінай. Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Трамп падкрэсліў, што Злучаныя Штаты з’яўляюцца наймацнейшай краінай у свеце і што падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну ён цалкам аднавіў амерыканскую армію. Паводле Трампа, гэта ўключала стварэнне новай і мадэрнізацыю наяўнай ядзернай зброі, а таксама фармаванне касмічных войскаў.

Трамп таксама паведаміў, што цяпер працягвае нарошчваць вайсковую моц ЗША да беспрэцэдэнтнага ўзроўню, у тым ліку за кошт будаўніцтва баявых караблёў, якія, паводле яго слоў, у сотні разоў мацнейшыя за лінкоры часоў Другой сусветнай вайны.

На гэтым фоне ён заявіў, што здолеў спыніць ядзерныя пагрозы паміж шэрагам краін — у прыватнасці паміж Пакістанам і Індыяй, Іранам і Ізраілем, а таксама паміж Расіяй і Украінай.

«Замест таго каб падаўжаць «СНУ-3» (дрэнна зробленая Злучанымі Штатамі здзелка, якая, акрамя ўсяго іншага, груба парушаецца), мы павінны дазволіць нашым экспертам па ядзерных пытаннях працаваць над новай, палепшанай і мадэрнізаванай дамовай, якая зможа дзейнічаць доўга ў будучыні», — падсумаваў свой допіс Трамп.

Каментары12

  • Свет
    05.02.2026
    Вызовите уже санитарка ему.
    Не мочи, читать бред президента некогда мощной и уважаемый всеми страны.
  • Ну-ну
    05.02.2026
    Абмен ядзернымі ўдарамі паміж Украінай і масковіяй – не адзінае дасягненьне сьв. Дональда Эпштэйнскага і Мар-а-Ласкага. Насамрэч яшчэ была спыненая тэрмаядзерная вайна паміж Армэніяй і Камбоджай, а таксама ўдар Зоркі Сьмерці Абэрбайджану па Альбаніі.

    [Зрэдагавана]
  • бабруйчанін
    05.02.2026
    Свет
    ) Конец )) Другі раз яго абралі ЗАШ з вяяяялікай перавагай)))
    Гэта толькі пачатак пііііец наперадзе))
    І гэта павінны адчуць кожны кожны яго прыхільнік кожны выбарэц з каллегіі
    Працяг будзе

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 21

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў7

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

У Смаргонскім раёне аднавілі каплічку, якую знёс п’яны кіроўца. Але не так4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць