Пад Гомелем будуюць свінакомплекс, які стане найбуйнейшым у Беларусі
У Гомельскім раёне, нягледзячы на маразы, працягваецца будаўніцтва самага буйнога ў Беларусі свінагадоўчага комплексу, разлічанага на 100 тысяч галоў, паведамляе прэс-служба Гомельскага аблвыканкама.

У межах праекта плануецца ўзвесці 26 фермаў, дзе будуць утрымлівацца жывёлы. Будаўніцтва і праектаванне ідуць паралельна. Усяго прадугледжана восем чэргаў работ, з якіх пяць ужо распрацаваныя і прайшлі неабходную экспертызу.

Будаўніцтва комплексу пачалося ў маі 2025 года. Калі работы будуць ісці па плане, завяршыць аб’ект плануюць у снежні 2027 года. У Гомельскім аблвыканкаме адзначаюць, што гэты свінагадоўчы комплекс з’яўляецца пілотным для краіны: пры яго ўзвядзенні выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, а праект прапрацоўваецца да дробязяў.

Хоць комплекс на 100 тысяч галоў стане найбуйнейшым у Беларусі, у свеце існуюць і значна большыя аб’екты. Напрыклад, у Кітаі пабудавалі 26‑павярховы свінагадоўчы комплекс у горадзе Эчжоу, разлічаны на вырошчванне да 1,2 мільёна свіней у год.
Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць «пад жорсткі кантроль» пытанне недастатковых аб’ёмаў вытворчасці свініны ў краіне. Пры гэтым у першым квартале 2025 года Беларусь увайшла ў лік найбуйнейшых пакупнікоў расійскай свініны, набыўшы мяса на суму каля 100 мільёнаў даляраў.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары