У Вілейскім раёне маршрутка з пасажырамі наляцела на дрэва, што ўпала на дарогу
5 лютага каля 19:00 у Вілейскім раёне на дарозе Р-58 «Мінск — Калачы — Мядзел» 69‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes, які ехаў па маршруце Мінск — Паставы, наехаў на паваленае на праезную частку дрэва, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет.

У маршрутцы знаходзіліся 12 чалавек. 69‑гадовы кіроўца і 53‑гадовая жанчына-пасажырка былі шпіталізаваныя.


Каментары