Свет33

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ

Таямнічая ўдзельніца замаху на генерала Аляксеева, якая паспела з'ехаць з Масквы, змяніла прозвішча пры атрыманні грамадзянства РФ. Яе роля магла быць галоўнай у арганізацыі замаху. 

54‑гадовая Зінаіда Антанюк змяніла прозвішча пры атрыманні грамадзянства РФ і стала Серабрыцкай, піша SHOT.

У снежні 2025‑га яна засялілася ў той жа дом, дзе жыве генерал ГРУ Уладзімір Аляксеяў, на Валакаламскай шашы. Увесь гэты час яна, імаверна, сачыла за Аляксеевым.

У самым пачатку лютага Зінаіда пыталася ў суседзяў у агульным чаце код ад дзвярэй дамафона, які адкрывае доступ на тэрыторыю ЖК.

Перад гэтым жанчына прадала свой дом у «ЛНР» і пераехала ў Маскву.

Адразу пасля замаху Зінаіда збегла ва Украіну.

Таксама SHOT піша, што Любамір Корба, непасрэдны выканаўца замаху, нарадзіўся ў Цярнопальскай вобласці Украіны ў 1960 годзе. Быў дырэктарам польска-ўкраінскай кампаніі «Цярпол», стаў удаўцом.

У 2021 годзе аформіў сабе часовую рэгістрацыю ў горадзе Нягань у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе. Пашпарт РФ атрымаў зусім нядаўна.

Яго 66‑гадовы памочнік Віктар Васін, паводле SHOT, у сярэдзіне 80‑х скончыў афіцэрскія курсы па спецыяльнасці «інжынер спецсувязі» ў Кемераўскім ваенным вучылішчы сувязі. У нулявыя заняўся ў Расіі будаўнічым бізнэсам, але ў 2008‑м ФПС ліквідавала яго кампанію.

У сярэдзіне 2010‑х прайшоў у РФ курсы прафесійнай перападрыхтоўкі па пажарнай бяспецы. Пасля гэтага зноў заняўся бізнэсам, гандлем будматэрыяламі. Канец аналагічны: у 2020‑м ФПС ліквідавала абедзве яго кампаніі — «Інвестбудпраект» і «Будмаркет». 

СК РФ заявіў, што нападнікі дзейнічалі «па заданні спецслужбаў Украіны». 

Каментары3

  • Ваўкалак
    08.02.2026
    Зараз ФСБ верыць, ага.
  • не такі, як ёсць
    08.02.2026
    Ваўкалак , а што вам так карпіць, каб гэта была не Украіна? Годная акцыя, спадзяюся здохне
  • Хмарочос
    08.02.2026
    Так кто стоит за покушением, не могу понять. Украинские спецслужбы или москали? Объясните, спадарства, только не врите. В то, что сразу и те, и те, не верю

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць