Грамадства1717

Каранік: Акадэмія навук пазбавіцца ад баласту

Пра гэта кіраўнік прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік заявіў на нарадзе па навуковай дзейнасці ў Лукашэнкі 9 лютага.

Фота: БелТА

Ён падкрэсліў, што Акадэмія навук у Беларусі — унікальная структура, якая працуе паводле прынцыпу навукова-вытворчай карпарацыі. У выніку некаторыя заканадаўчыя акты не ўлічваюць, што акадэмія мае не толькі навуковую, але і вытворчую складовую.

«Адпаведна, мы абмежаваныя ў магчымасцях фінансавання тых ці іншых напрамкаў. Кіраўніком дзяржавы даручана сабрацца з Міністэрствам фінансаў, урадам, Адміністрацыяй і вызначыць, якім чынам даць Акадэміі навук магчымасць развівацца больш дынамічна — як у вытворчым, так і ў навуковым напрамку», — распавёў кіраўнік Прэзідыума НАН.

На яго думку, указ аб удасканаленні навуковай дзейнасці таксама дапаможа структурам Акадэміі навук пазбавіцца ад «баласту». Гаворка ідзе пра тыя складнікі, якія не ўплываюць на атрыманне новых ведаў і рэалізацыю новых праектаў.

Акрамя таго, дакумент створыць механізмы, якія дазволяць фінансаваць розныя напрамкі — напрыклад, фундаментальную і прыкладную навуку, а таксама сельскагаспадарчую тэматыку.

Каментары17

  • То есть от самого себя
    09.02.2026
    Ты, Краник, и есть самый что ни на есть балласт.
  • Имя
    09.02.2026
    АН избавится от науки?
  • Санта Бээримор
    09.02.2026
    ... и пошел бы в отставку.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць