Свет

Джэй Дзі Вэнс выдаліў твіт пра генацыд армянаў перад візітам у Азербайджан

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс падчас візіту ў Арменію наведаў мемарыял ахвяр генацыду армянаў 1915 года.

Уша і Джэй Дзі Вэнсы у мемарыяле Ціцэрнакаберд. Фота: Kevin Lamarque-Pool/Getty Images

Затым ён накіраваўся ў варожы Арменіі Азербайджан, а па дарозе выдаліў твіта пра візіт у Арменію, піша Bild.

Мемарыял Ціцэрнакаберд узведзены ў памяць каля 1,5 мільёнаў армянаў, якіх у 1915—1916 гадах войскі Асманскай імперыі забілі або дэпартавалі ў пустыню, дзе людзі паміралі ад голаду. Аднак Турцыя — дзяржава-спадкаемца Асманскай імперыі — да гэтага часу адмаўляе генацыд, як і саюзны ёй дыктатар Азербайджана. Прэзідэнт Турцыі Раджэп Тайіп Эрдаган кажа максімум пра нейкія «цяжкія абставіны Першай сусветнай вайны», ахвярамі якіх сталі армяне.

Пасля наведвання мемарыяла ў акаўнце Вэнса ў Х з’явілася відэа яго візіту з тэкстам: «Сёння віцэ-прэзідэнт Вэнс і другая лэдзі Уша Вэнс прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка да Мемарыялу генацыду армянаў, каб ушанаваць памяць ахвяр генацыду 1915 года».

Трошкі больш чым праз гадзіну (пералёт з Ерэвана ў Баку доўжыўся 74 хвіліны) твіт выдалілі. У адказ на свой запыт аб прычынах гэтага дзеяння CNN атрымаў адказ: твіт памылкова размясціў супрацоўнік, які не ўваходзіў у склад дэлегацыі паездкі.

За гэтым пайшлі віншаванні, апладысменты і фота з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым у Азербайджане. Там Вэнс падпісаў пагадненне аб «стратэгічным партнёрстве».

ЗША прызналі генацыд армянаў менавіта як генацыд толькі ў 2021 годзе пры прэзідэнце Джо Байдэне. Аднак адміністрацыя Трампа разглядала Турцыю як важнага партнёра і зноў адмаўляла называць падзеі 1915 года тым, чым яны былі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць