Здарэнні

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

Пасажырскі цягнік №605 Полацк — Брэст ідзе са спазненнем праз начны інцыдэнт, папярэдзіла Беларуская чыгунка.

Чыгуначны састаў павінен быў прыбыць у Брэст раніцай каля 9:28, аднак спазніцца прыкладна на гадзіну, паведаміла прэсавая служба.

Цягнік адправіўся напярэдадні з Полацка ў 17:16.

«У 23 гадзіны 18 хвілін на перагоне Барсукі — Быхаў адбылося сутыкненне з дзікай жывёлай пасажырскага цягніка №605 Полацк — Брэст», — гаворыцца ў паведамленні БЧ.

Пра якую менавіта дзікую жывёлу ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Сярод пасажыраў пацярпелых няма, падкрэслілі ў БЧ.

Пасля інцыдэнта састаў прастаяў на перагоне амаль гадзіну і ідзе амаль з гадзіннай затрымкай.

Каментары

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць