У Будапешце выявілі палатно, якое, на думку спецыялістаў, з’яўляецца невядомай раней работай нідэрландскага мастака Вінсэнта Ван Гога. Пра гэта заявіла мастацтвазнаўца Жофія Вегвары, кіраўніца лабараторыі вывучэння жывапісу.

Палатно было знойдзена падчас даследавання некалькіх работ, прадстаўленых замежным калекцыянерам. Па словах эксперткі, не выключана, што знойдзена яшчэ адна версія знакамітай карціны «Танцавальная зала ў Арле», датаванай 1888 годам. Арыгінал знаходзіцца ў парыжскім музеі Арсэ.

Папярэдні аналіз фарбаў, палатна і грунтоўкі дазваляе выказаць здагадку, што твор створаны ў перыяд з 1885 па 1890 год і сапраўды можа належаць пэндзлю Ван Гога. Вегвары нагадала, што мастак часта пісаў некалькі варыянтаў адной кампазіцыі, пра што згадваў у лістах да свайго брата Тэа.
Як адзначае інтэрнэт-выданне Blikk, у выпадку пацвярджэння сапраўднасці карціны адкрыццё стане адным з самых гучных у мастацтве XXI стагоддзя. Дырэктарка лабараторыі пакуль не раскрывае імя ўладальніка карціны і акалічнасці яе з’яўлення ў калекцыі.
У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі
У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала
«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў
Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора
Каментары